bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 2
Mark 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
1
Праз колькі дзён ізноў прыйшоў Ён у Капэрнаум, і разыйшлося, што Ён у доме.
2
Зараз сабралося гэтулькі народу, што ўжо і ля дзьвераў ня было месца; і Ён гаварыў ім слова.
3
І прыйшлі да Яго з спараліжаваным, якога несьлі чацьвёра;
4
і, ня маючы магчымасьці прыйсьці да Яго цераз народ, раскрылі страху дому, дзе Ён быў, і, зробіўшы дзіру, спусьцілі,пасьцель, на якой ляжаў спараліжаваны.
5
Ісус, бачучы веру іх, кажа паралітыку: дзіця, даруюцца табе грахі тваі.
6
Тут жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:
7
што гэта Ён гэтак блюзьніць? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?
8
Ісус, ураз жа даведаўшыся духам Сваім, што яны гэтак думаюць сабе, сказаў Ім: на што гэтак думаеце ў сэрцах вашых?
9
Што лягчэй? ці сказаць паралітыку: даруюцца табе грахі? ці сказаць: устань, вазьмі ложак свой і хадзі?
10
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, — кажа паралітыку:
11
Табе кажу: устань, вазьмі ложак твой ды йдзі ў дом твой.
12
Той ураз жа ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: ніколі нічога такога мы ня бачылі.
13
I выйшаў Ісус ізноў да мора; і ўвесь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.
14
Праходзячы, угледзіў Ён Левія Алфеявага, сядзючы на мытніцы, і кажа яму: ідзі за Мною. I той, устаўшы, пайшоў за Ім.
15
I сталася, калі Ісус сядзеў за сталом у доме ягоным, пасядалі з Ім і вучнямі Яго шмат мытнікаў ды грэшнікаў, бо было іх многа, і яны йшлі за Ім.
16
Кніжнікі й фарысэі, угледзіўшы, што Ён есьць з мытнікамі ды грэшнікамі, кажуць вучням Яго: як гэта Ёнесьцьі есьць з мытнікамі ды грэшнікамі?
17
Пачуўшы гэтае, Ісус кажа ім: не здаровым трэба лекара, але хворым. Я прыйшоў клікаць не сьвятых, але грэшнікаў да пакуты.
18
А вучні Іоанавы і фарысэйскія пасьцілі, і прыходзяць да Яго ды кажуць: чаму вучні Іоанавы ды фарысэйскія посьцяць, а Тваі вучні ня посьцяць?
19
I сказаў ім Ісус: ці могуць пасьціць сыны вясельля, калі з імі жаніх? Пакуль маюць сярод сябе жаніха, ня могуць пасьціць.
20
Але прыйдуць дні, калі возьмуць ад іх жаніха, і тады будуць пасьціць у тыя дні.
21
I ніхто не прышывае лапінкі з новай тканіны да старое адзежыны, бо новая лапінка адарвецца ад старога, і дзіра будзе яшчэ большая.
22
I ніхто не налівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно прарве мяхі, і віно выцяча, ды мяхі прападуць; але віно новае трэба ўліваць у новыя мяхі.
23
I давялося пераходзіць Яму ў суботу цераз засевы; і пачалі вучні Ягоныя дарогаю рваць калосьсе.
24
Фарысэі сказалі Яму: глядзі, чаму яны робяць у суботу тое, чаго ня сьлед рабіць?
25
Ён сказаў ім: няўжо-ж вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу й галадаў сам ды быўшыя з ім?
26
Як увайшоў ён у дом Божы за архірэя Авіафара ды еў хлябы ахвярныя, якіх ня можна было есьці нікому, апрача сьвяшчэньнікаў, і даў і тым, што былі з ім.
27
I сказаў ім: субота для чалавека, але не чалавек для суботы;
28
вось чаму Сын Чалавечы ёсьць гаспадар і над суботай.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16