bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 15
Mark 15
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
I ўраз нараніцы зрабіўшы нараду, архірэі з старшынамі ды кніжнікамі і ўвесь сынэдрыон, зьвязаўшы Ісуса, завялі ды аддалі Пілату.
2
I спытаўся ў Яго Пілат: Ты цар Юдэйскі? Ён жа адказаў яму: ты кажаш.
3
I многа ўзводзілі на Яго архірэі.
4
А Пілат ізноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? Глядзі, колькі сьведчаць проці Цябе.
5
Але Ісус і на гэта нічога не адказаў, ажно зьдзівіўся Пілат.
6
На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі.
7
Быў жа ў вязьніцы нейкі Варавва з сваімі супольнікамі, якія ў часе бунту ўчынілі забойства.
8
I народ, падняўшы крык, пачаў прасіць Пілата, каб зрабіў ім, як заўсёды.
9
Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Цара Юдэйскага?
10
Бо ведаў, што архірэі дзеля завісьці выдалі Яго.
11
Але архірэі падбілі народ на тое, каб звольніў ім лепей Варавву.
12
I Пілат, азваўшыся ізноў, сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў з Тым, каго называеце Царом Юдэйскім?
13
Яны ж ізноў закрычэлі: распні Яго!
14
Пілат жа сказаў: што-ж благое ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: распні Яго!
15
Тады Пілат, хочучы дагадзіць народу, звольніў ім Варавву, а Ісуса аддаў, пасьля бічаваньня, расьпяць.
16
I жаўнеры завялі Яго ў панадворак, што завецца Прэторыя, і склікалі ўсю роту.
17
I адзелі Яго ў пурпур і, сплёўшы з церняў вянок, узлажылі на Яго.
18
I пачалі вітаць Яго: Радуйся, Цар Юдэйскі!
19
I білі Яго па галаве трысьцінай, і плявалі на Яго, і, становячыся на калені, пакланяліся Яму.
20
I, як насьмяяліся з Яго, зьнялі пурпур ды адзелі Яго ў уласную вопратку, і павялі Яго, каб расьпяць Яго.
21
I прымусілі нейкага Сымона Кіранэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які йшоў з поля, каб нёс крыж Ягоны.
22
I прывялі Яго на Галгофу, месца, якое называецца Месца Чарапоў.
23
I давалі Яму піць віно з сьмірнаю, але Ён ня ўзяў.
24
I, расьпяўшы Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабе, каму што ўзяць.
25
Была трэцяя гадзіна, і расьпялі Яго на крыжу.
26
I быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі.
27
I з Ім расьпялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з левага боку Яго.
28
I збылося пісаньне, што гаварыла: і да злачынцаў залічаны. (Ісая 53:12)
29
I праходзячыя міма зьневажалі Яго, ківаючы галавамі сваімі ды кажучы: о, Ты, што цэрквы руйнуеш і ў тры дні адбудоўваеш!
30
Спасі Сябе Самога і зыйдзі з крыжа!
31
Падобна-ж і архірэі, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін да аднаго: другіх спасаў, Сябе-ж спасьці ня можа!
32
Хрыстос, Цар Ізраіляў, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы бачылі ды паверылі! I расьпятыя разам з Ім зьневажалі Яго.
33
I а шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі ажно да дзявятае гадзіны.
34
I а дзявятай гадзіне загаласіў Ісус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў?
35
I некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча.
36
Адзін жа, пабегшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе на трысьціну, паіў Яго, кажучы: чакайце! паглядзімо, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго?
37
Ісус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканаў.
38
I заслона ў царкве разьдзерлася надвое ад верху да нізу.
39
Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, угледзіўшы, што так загаласіўшы сканаў, сказаў: запраўды, чалавек гэты быў Сын Божы.
40
Былі тут і жанчыны, што глядзелі здалёк; між імі была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага ды Есіі, і Салямэя,
41
якія і тады, як быў у Галілеі, ішлі за Ім ды служылі Яму; і многа іншых, што прыйшлі з Ім у Ерузалім.
42
I, як ужо настаў вечар, (а была параскева, значыць перадсуботнік),
43
прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, які й сам ждаў царства Божага, і сьмела ўвайшоў да Пілата і прасіў цела Ісусавага.
44
I Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і, клікнуўшы сотніка, спытаўся ў Яго, ці даўно памёр?
45
I, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.
46
I, купіўшы сіндон ды зьняўшы Яго, абвіў сіндонам і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скале, ды прываліў камень да дзьвераў магілы.
47
А Марыя Магдаліна і Марыя Есіява глядзелі, дзе Яго палажылі.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16