bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 14
Mark 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
1
За два дні была Пасха і сьвята праснакоў; і шукалі архірэі і кнімшікі, як узяць Яго хітрасьцяй ды забіць.
2
Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня было разрухі ў народзе.
3
І, як быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, ды спачываў за сталом, — прыйшла жанчына з алябастравым збанком міра нардовага, чыстага й дарагога, ды, разьбіўшы судзіну, паліла Яму галаву.
4
I былі некаторыя, што гневаліся ў сабе і гаварылі: на што гэты глум міра?
5
Бо-ж можна было-б прадаць яго больш, як за трыста дынараў, ды раздаць бедным. I наракалі на яе.
6
Але Ісус сказаў: пакіньце яе: на што ёй робіце прыкрасьць? Яна добрае дзела зрабіла для Мяне.
7
Бо ўбогіх заўседы маеце з сабою і можаце ім рабіць дабро, калі захочаце, а Мяне маеце не заўсёды.
8
Яна, што магла, зрабіла: наўперад памазала цела Маё для пахаваньня.
9
Запраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае па ўсім сьвеце, дык і аб тым, што зрабіла яна, сказана будзе ў памяць аб ёй.
10
А Юда Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архірэяў, каб прадаць Яго ім.
11
Яны-ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. I ён шукаў, як у адпаведную часіну прадаць Яго.
12
I ў першы дзень праснакоў, калі рэзалі ягнё на Пасху, кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш, каб мы пайшлі прыгатавалі Табе есьці пасху?
13
I пасылае двух з вучняў Сваіх і кажа ім: Ідзеце да места; і сустрэнецца вам чалавек, нясучы гляк з вадою; ідзеце за ім.
14
I куды ён увойдзе, скажэце гаспадару тае хаты: Вучыцель пытаецца: дзе сьвятліца, у якой спажываціму пасху з вучнямі Маімі?
15
I ён пакажа вам пакой вялікі, засланы, гатовы; там прыгатуйце нам.
16
I пайшлі вучні Ягоныя і прыйшлі да места і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху.
17
I, калі настаў вечар, Ён прыходзіць з дванаццацьма.
18
I, як сядзелі яны за сталом ды елі, Ісус сказаў: запраўды кажу вам: адзін з вас, што есьць са Мною, прадасьць Мяне.
19
Яны-ж пачалі сумаваць ды адзін праз аднаго казаці да Яго: ці ня я? I другі: ці ня я?
20
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: адзін з дванаццацёх, што мачае са Мною ў місе.
21
Бо Сын Чалавечы йдзе, як напісана аб Ім; але гора таму чалавеку, праз якога прададзены будзе Сын Чалавечы. Ляпей было-б яму, калі-б чалавек гэны не радзіўся.
22
I, калі яны елі, ІСус, узяўшы хлеб, багаславіў яго ды, паламаўшы, даў ім і сказаў: вазьмеце, ешце; гэта ёсьць цела Маё.
23
I, узяўшы чару й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яе ўсе.
24
I сказаў ім: гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, што за многіх праліваецца.
25
Запраўды кажу вам: ніколі ўжо ня буду піць ад плоду вінаграднага ажно до таго дня, калі піць буду новае віно ў царстве Божым.
26
I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.
27
I кажа ім Ісус: усе вы спакушаны будзеце ў гэту ноч за Мяне; бо напісана: ўдару пастуха, і рассыплюцца авечкі. (Захар 13:7)
28
Але, як уваскросну, апярэджу вас у Галілеі.
29
Пётр жа сказаў Яму: хай усе спакусяцца, але ня я.
30
I кажа яму Ісус: запраўды кажу табе, што ты сяньня, у гэтую самую ноч, перш, чым певень двойчы прапяе, тры разы адрачэшся ад Мяне.
31
Але той яшчэ больш казаў: хаця-б мне трэба было памерці разам з Табою, не адракуся ад Цябе. Гэтак сама гаварылі і ўсе.
32
I прыйшлі ў сяло, званае Гефсіманія, і сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль памалюся.
33
I бярэ з сабою Пятра, Якава ды Іоана; і найшоў жах дый туга на. Яго.
34
I кажа ім: сумная душа мая ажно да сьмерці; пабудзьце гэтта і ня сьпіце.
35
I, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна;
36
і гаварыў: Авва, Ойча! усё магчыма для Цябе, пранясі чару гэтую міма Мяне; ды ня тое, чаго Я хачу, а чаго Ты.
37
I варочаецца і знаходзіць іх сплючы, дый кажа Пятру: Сымоне! Ты сьпіш? Ня мог ты аднае гадзіны ня спаць?
38
Ня сьпіце й маліцеся, каб не папасьці ў пакусу:бо-ж дух крэпкі, а цела слабое.
39
I ізноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое-ж слова.
40
I, вярнуўшыся, знайшоў іх ізноў сплючы; бо вочы ў іх абцяжэлі, і ня ведалі, што адказваць Яму.
41
I прыходзіць трэці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіцё і спачываеце? Годзе! Настаў час! Вось прадаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікаў.
42
Уставайце! Хадзем! Вось падыходзіць той, што прадае Мяне.
43
I ўраз жа, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, а з ім вялікая грамада з мячамі ды каламі ад архірэяў і кніжнікаў і старшых.
44
I той, што прадаваў Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго я пацалую, Той і ёсьць; бярэце Яго й вядзеце асьцярожна.
45
I, нрыйшоўшы, зараз жа падыйшоў да Яго ды кажа: Равві! Равві! і пацалаваў Яго.
46
А яны ўзлажылі рукі свае на Яго і ўзялі Яго.
47
Адзін жа із стаяўшых ля Яго, выхапіўшы меч, удэрыў слугу архірэявага ды адсек яму вуха.
48
I, азваўшыся, Ісус сказаў ім: быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі й каламі, каб схапіць Мяне.
49
Што-дзень быў Я з вамі ў царкве, навучаючы, і вы ня бралі Мяне; але няхай збудзецца, што напісана.
50
I ўсе, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
51
I пайшоў за Ім адзін дзяцюк, што быў накінуўшы на сябе лёгкую тканіну на голае цела; і жаўнеры схапілі Яґо.
52
Але ён, пакінуўшы тканіну, голы ўцёк ад іх.
53
I прывялі Ісуса да архірэя; і сабраліся да яго ўсе архірэі і старшыны і кніжнікі.
54
Пётр жа здалёк ішоў за Ім ажно ў сярэдзіну на падворак архірэяў; і сядзеў з слугамі і грэўся ля вагня.
55
Архірэі-ж і ўвесь сынэдрыон шукалі сьвядоцтва проці Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць: і не знаходзілі.
56
Бо шмат хто сьведчыў ілжыва проці Яго, але нязгодныя былі між сабою сьвядоцтвы іхнія.
57
І некаторыя, падняўшыся, сьведчылі проці Яго ілжыва, кажучы:
58
Мы чулі, як Ён казаў: Я зруйную гэтую царкву, збудаваную рукамі, і цераз тры дні збудую другую, нерукатворную.
59
Але і іхнія сьвядоцтвы ня зыходзіліся.
60
Тады ўстаў архірэіі пасярэдзіне ды спытаўся ў Ісуса: Нічога не адказваеш? Што яны проці Цябе сьведчаць?
61
Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Ізноў архірэй спытаўся ў Яго, кажучы Яму: Ці Ты Хрыстос, Сын Бога Багаслаўленага?
62
Ісус адказаў: гэта Я; і вы ўбачыце Сына Чалавечага, сядзючы направа ад сілы й ідучы на хмарах нябесных.
63
Тады архірэй, разьдзёршы вопраткі свае, сказаў: на што нам яшчэ сьведкі?
64
Вы чулі хулу? Як вам здаецца? Тыя-ж усе прысудзілі, што варт сьмерці.
65
I пачалі іншыя пляваць на Яго і, закрываючы Яму аблічча, біць Яго ды гаварыць Яму: прароч! I слугі білі Яго па шчоках.
66
I, калі Пётр быў на дварэ, унізе, прыйшла адна з дяўчатак архірэйскіх
67
і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, прыгледзіўшыся да яго, сказала: і ты быў з Ісусам Назаранінам.
68
Але ён адрокся, кажучы: ня ведаю і не разумею, што гаворыш. I выйшаў на пярэдні падворак; і прапяяў певень.
69
Дзяўчынка-ж, ізноў убачыўшы яго, пачала казаць стаяўшым навакол: гэты із іх.
70
Ён жа ізноў адрокся. I, крыху счакаўшы, стаяўшыя наўкола ізноў пачалі гаварыць Пятру: праўда, што ты із іх: бо ты і галілеянін, і гутарка твая падобная.
71
А ён пачаў клясьціся ды прысягацца: ня ведаю чалавека гэнага, аб якім гаворыце.
72
Тады другі раз прапяяў певень. I прыпомніў Пётр слова, што сказаў яму Ісус: перш, чым певень двойчы прапяе, тры разы адрачэшся ад Мяне. I пачаў плакаць.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16