bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 5
Mark 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
1
I прыйшлі на той бок мора, у старану Гадарэнскую.
2
I, калі выйшаў Ён з чаўна, зараз жа пераняў Яго чалавек з магільніку, апанаваны нячыстым.
3
Ён меў жыльлё ў магілах; і ніхто ня мог яго зьвязаць навет ланцугамі,
4
бо многа разоў скоўвалі яго путамі ды ланцугамі, але ён разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы супакоіць яго;
5
заўседы ўначы і ўдзень ён быў у горах ды ў магілах, крычучы і б’ючы сябе каменьмі.
6
Угледзіўшы-ж Ісуса здалёку, прыбег ды пакланіўся Яму
7
і, закрычэўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Усявышняга? Заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!
8
(Бо Ісус казаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека).
9
I спытаўся ў яго: як імя тваё? I ён сказаў у адказ: легіён імя маё, бо нас многа.
10
I дужа прасіў Яго, каб не высылаў іх вон з стараны тае.
11
Пасьвіўся-ж там ля гары вялікі гурт сьвіней.
12
I прасілі Яго ўсе дэманы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх.
13
Ісус ураз жа дазволіў ім. I нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней, і кінулася стада з кручы ў мора; было-ж каля дзьвёх тысячаў; і патанулі ў моры.
14
А тыя, што пасьвілі сьвіней, пабеглі ды абвясьцілі ў месьце і па весках. I жыхары выйшлі паглядзець, што сталася.
15
Прыходзяць да Ісуса ды бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў іх легіён, сядзіць, адзеты, пры здаровым розуме; дык спалохаліся.
16
I бачыўшыя расказалі ім, як сталася з апанаваным дэманамі, ды аб сьвіньнях.
17
I пачалі прасіць Яго адыйсьці ад межау іхніх.
18
I, калі Ён увайшоў у човен, дык той, што быў апанаваны дэманамі, папрасіўся быць з Ім.
19
Але Ісус не дазволіў яму і кажа да яго: ідзі дамоў да сваіх ды раскажы ім, што зрабіў табе Госпад і як зьлітаваўся над табою.
20
I пайшоў ды пачаў апавядаць у Дзесяціградзьдзі, што зрабіў з ім Ісус. I ўсе дзівіліся.
21
Калі Ісус ізноў перабраўся ў чаўне на другі бераг, сабралося да Яго множства народу. I быў Ён ля мора.
22
I вось прыходзіць адзін із школьных старшын, на імя Яір, і, угледзіўшы Яго, падае да ног Ягоных
23
і вельмі просіць Яго, кажучы: дачка мая ўмірае: прыйдзі, палажы на яе рукі, каб яна паздаравела і жыла.
24
I пайшоў з ім. I за Ім ішло шмат народу і ціснулі Яго.
25
I нейкая жанчына, якая цярпела ад крывацечы дванаццаць гадоў
26
ды шмат выцярпела ад многіх дахтароў і патраціла на іх усё, ня маючы ніякае палёгкі, ды йшчэ больш хворая,
27
пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ззаду між народам і дакранулася да вопраткі Ягонае,
28
бо казала: калі хоць да вопраткі Яго дакрануся, паздаравею.
29
І зараз задзяржалася ў яе крывацеча, і пачула яна ў целе сваім, што паздаравела ад хворасьці.
30
У той жа час Ісус, пачуўшы Сам у Сабе, што выйшла з Яго сіла, зьвярнуўся да народу і сказаў: хто дакрануўся да Мае адзежы?
31
Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што народ тоўпіцца ля Цябе, і пытаешся: хто дакрануўся да Мяне?
32
Але Ён аглянуўся наўкола, каб бачыць тую, што зрабіла гэта.
33
Жанчына-ж, спалохаўшыся і дрыжучы, бо ведала, што з ёю сталася, падыйшла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34
Ён жа сказаў ёй: дачка! вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь здарова ад хворасьці твае.
35
Ён яшчэ гаварыў, калі прыходзяць ад школьнага старшыні ды кажуць: дачка твая памёрла; на што яшчэ турбуеш вучыцеля?
36
Але Ісус, ураз пачуўшы гавораныя словы, кажа да старшыні школы: ня бойся, толькі вер!
37
I не дазволіў нікому йсьці за Сабою, апрача Пятра, Якава і Іоана, брата Якавага.
38
Прыходзіць у дом старшыні школы і бачыць трывогу, плач ды лямант вялікі.
39
I, увайшоўшы, кажа ім: чаго трывожыцеся ды плачаце? Дзяўчана ня ўмерла, але сьпіць.
40
I сьмяяліся з Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацькоў дзяўчыны і быўшых з Ім ды ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчына.
41
I, узяўшы дзяўчыну за руку, кажа да яе: Таліта, кумі! што значыць: дзяўчына, табе кажу, устань!
42
I ўраз жа ўстала дзяўчына і пачала хадзіць; а было ёй дванаццаць гадоў. I здумеліся ад дзіва вялікага.
43
I Ён цьвёрда прыказаў ім, каб ніхто аб гэтым ня ведаў; і сказаў даць ёй есьці.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16