bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 7
Mark 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
1
I сабраліся да Яго фарысэі й некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму;
2
і, убачыўшы некаторых з вучняў Яго, як елі хлеб нячыстымі (гэта значыць няўмытымі) рукамі, карылі іх.
3
Бо фарысэі і ўсе Юдэі, трымаючыся наказаў старшых, не ядуць не памыўшы чыста рук;
4
і з торгу, пакуль не памыюцца, не ядуць. Ёсьць і многае іншае, чаго яны, пераняўшы, трымаюцца: мыцьце чараў, кубкаў, меднага судзьдзя ды ўслонаў.
5
Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі ды кніжнікі: чаму вучні Тваі ня жывуць згодна з наказамі старшых, але нямытымі рукамі ядуць хлеб?
6
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: добра прарочыў аб вас, крывадушных, Ісая, калі пісаў: людзі гэтыя паважаюць Мяне вуснамі, а сэрца іх далёка ад Мяне.
7
Але дарма пакланяюцца Мне, навучаючы навук і запаведзяў чалавечых. (Ісая 29:13)
8
Бо вы, пакідаючы прыказаньне Божае, трымаецеся наказу чалавечага, мыцьця чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага.
9
I сказаў ім: ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае абы спаўняць ваш наказ?
10
Бо Майсей сказаў: паважай айца твайго і матку тааю: і хто зьневажае айца ці матку, няхай сьмерцяй памрэ. (Выхад. 20:12; 21:16)
11
А вы кажаце: хто скажа айцу ці матцы: Корван, (гэта ёсьць — Дар), чым бы ад мяне карыстаўся,
12
таму дапускаеце ўжо нічога больш не рабіць для айца свайго ці для маткі свае,
13
адкідаючы слова Божае наказам вашым, які вы пастанавілі; ды робіце шмат падобнага да гэтага.
14
I, паклікаўшы ўвесь народ, кажа да іх: слухайце Мяне ўсе ды разумейце.
15
Няма нічога, што, уваходзячы ў чалавека звонку, магло бы зрабіць яго нячыстым; але тое, што выходзіць ад яго, — гэта тое, што робіць нячыстым чалавека;
16
калі хто мае вушы чуць, няхай чуе.
17
I калі Ён увайшоў у дом ад народу, вучні Ягоныя спыталіся ў Яго аб прыповесьці.
18
I сказаў ім: няўжо-ж і вы гэткія няцямкія? Няўжо-ж не разумееце, што нішто, уваходзячы ў чалавека звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым,
19
бо ня ў сэрца ягонае ўваходзіць, але ў жывот, і выходзіць вон, ачышчаючы ўсякую ежу.
20
Дый сказаў: тое, што выходзе ад чалавека, тое робіць яго нячыстым.
21
Бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, распуста, блуд, душагубства,
22
крадзежы, прагавітасьць, злосьць, здрада, бязглуздасьць, ліхое вока, хула, паха, дурнота.
23
Усё тое благое з нутра выходзіць і робіць нячыстым чалавека.
24
I, устаўшы, пайшоў адтуль на ўзьмежкі Тырскія й Сідонскія; і, увайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто даведаўся; ды ўтаіцца ня здолеў,
25
бо жанчына, дачка якое мела ў сабе нячыстага духа, пачуўшы аб Ім, прыйшоўшы ўпала да ног Ягоных;
26
а жанчына тая была паганка, родам Сірафінікіянка; і прасіла ў Яго, каб выгнаў нячыстага духа з дачкі яе.
27
Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям, бо ня гожа ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам.
28
Яна ж адказала Яму і сказала: так, Госпадзе; але й сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей.
29
I сказаў ёй дзеля гэтага слова: ідзі! злы дух выйшаў з дачкі твае.
30
I, прыйшоўшы ў свой дом, яна знайшла, што злы дух выйшаў, і дачка ляжыць на ложку.
31
I, ізноў вы??йшаўшы з зямель Тырскіх і Сідонскіх, пайшоў да мора Галілейскага, пасярод Дзесяціградзьдзя.
32
I прывялі да Яго глуханямога ды прасілі Яго ўзлажыць на яго руку.
33
I, узяўшы яго ад народу, паклаў пальцы Свае ў вушы яму і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага;
34
і, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффафа! што знача: расчыніся!
35
I ўраз жа расчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і пачаў добра гаварыць.
36
I загадаў ім не казаць нікому. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ шырэй апавядалі.
37
I тым балей дзівіліся ды гаварылі: ўсё добра зрабіў: робіць і глухія каб чулі, і нямыя каб гаварылі.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16