bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Mark 13
Mark 13
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
1
І, калі выходзіў Ён з царквы, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія каменьні і якія будынкі!
2
I, адказваючы, сказаў яму Ісус: бачыш гэтыя аграмадныя будыніны! Не астанецца камень на камені, які-б ня збурылі.
3
I калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць царквы, пыталіся ў Яго насамоце Пётр і Якаў і Іоан і Андрэй:
4
скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсяму гэтаму мае быць канец?
5
I ў адказ ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражыцеся, каб хто ня зьвеу вас,
6
бо шмат прыйдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.
7
Калі-ж пачуеце пра войны ды чуткі аб войнах, ня трывожцеся: гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не канец.
8
Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасеньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта — пачатак злыбедаў.
9
Сьцеражыцеся-ж і вы самі: бо будуць вас аддаваць пад суд і біць вас у школах, і будзеце пастаўлены перад ваяводамі ды царамі за Мяне, каб сьведчылі ім.
10
I перш усім народам мусіць быць абвешчана Эвангельле.
11
Калі-ж павядуць вас, каб выдаць, не клапоцьцеся наперад, што вам гаварыць, і не абдумывайце, а што дадзена вам будзе ў той час, тое й гаварыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
12
I выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў сваіх і забіваць іх будуць.
13
I будуць ненавідзець вас усе за імя Маё, а хто выцярпіць да канца, той спасецца.
14
Калі-ж угледзіце агіду спусташэньня, аб чым казаў Даніла прарок, паўстаўшуго, дзе ня сьлед (хто чытае, разумей), тады, хто будзе ў Юдэі, хай бягуць на горы.
15
А хто на страсе, хай ня злазе ў хату і ня йдзе браць што-небудзь з дому свайго.
16
I хто ў полі, хай не варочаецца назад узяць адзежу сваю.
17
Гора-ж цяжарным і кормячым у тыя дні!
18
Малецеся-ж, каб не давялося ўцякаць вам зімою.
19
Бо будзе ў тыя дні туга, якое ня бывала ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог, ажно дагэтуль, дый ня будзе.
20
I калі-б Госпад не скараціў дзён гэных, то не спаслося-б ніводнае цела, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараціў гэныя дні.
21
I калі хто вам тады скажа: вось тут Хрыстос, ці: вось там, — ня верце.
22
Бо паўстануць лжэхрысты і лжэпрарокі і дадуць знаменьні і цуды, каб зьвясьці, калі магчыма, і выбраных.
23
Вы-ж глядзіце: вось Я ўсё вам сказаў наперад.
24
Але ў тыя дні, пасьля тугі гэнае, сонца зьмеркне, і месяц ня дасьць сьвятла свайго.
25
I зоркі будуць падаць з неба, і сілы, што на нябёсах, паруханы будуць.
26
I тады ўгледзяць Сына Чалавечага, ідучы на хмарах з сілаю вялікаю і славаю.
27
I пашле Ён тады Ангелаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
28
Ад смакоўніцы вазьмеце прыклад: калі гальлё яе ўжо мякчэе і пускае лісьцё, то ведайце, што блізка лета.
29
Гэтак і вы: як угледзіце, што гэта збываецца, ведайце, што блізка, ля дзьвярэй.
30
Запраўды кажу вам: ня счэзьне род гэты, як усё гэтае станецца.
31
Неба й зямля пяройдзе, а словы Мае не пяройдуць.
32
А аб дні тым ніхто ня ведае: ні ангелы, што на небе, ні Сын, а толькі Ацец.
33
Глядзіце, ня сьпіце ды маліцеся, бо ня ведаеце, калі прыдзе час.
34
Як чалавек, што, выяжджаючы, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю работу, ды загадаў вартаўніку ля варот ня спаць.
35
Дык ня сьпіце-ж вы, бо ня ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры пеўнях, ці нараніцы;
36
каб, прыйшоўшы неўспадзеўкі, не знайшоў вас сплючы.
37
А што вам кажу, кажу ўсім: ня сьпіце.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16