bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 11
Joshua 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
1
Явін, валадар Хацору, пачуўшы пра гэта, змовіўся з Ёвавам, валадаром Мадону, і з валадаром Шымрону, і з валадаром Ахшафу,
2
і з валадарамі поўначы, якія жылі ў гарах і ў Арабе з паўднёвага боку Кінэрэту, і ў Шэфэлі, таксама на ўзвышшах Дору каля мора,
3
з Хананейцамі на ўсходзе і захадзе, з Амарэйцамі, Хетытамі, Пэрэзеямі, Евусеямі, а таксама з Хівеямі, якія пражываюць каля падножжа Гермону ў зямлі Міцпа.
4
Выйшлі яны ўсе з дружынамі сваімі, народ вельмі вялікі, быццам пясок на беразе мора, разам коньнікі і калясьніцы ў вялікай лічбе.
5
І сабраліся ўсе гэтыя валадары, і расклаліся табарам у адным месцы каля водаў Мэрому, каб супольна ваяваць супраць Ізраіля.
6
І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэтую самую гадзіну Я пакладу іх забітымі перад Ізраілем; коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём».
7
І Егошуа і ўсё яго войска з ім прыйшлі раптоўна да водаў Мэрому і напалі на іх.
8
І аддаў іх ГОСПАД у рукі Ізраіля, і ён разьбіў іх і гнаўся за імі аж да Вялікага Сідону і Місрэфот-Маіму і аж да даліны Міцпа на ўсходзе, і так забіваў іх, што не застаўся ніводзін.
9
І зрабіў Егошуа так, як яму загадаў ГОСПАД: коні іхнія акульгавіў, а калясьніцы спаліў.
10
У той час Егошуа вярнуўся і заняў Хацор, і валадара ягонага забіў мячом, а Хацор перад гэтым быў сталіцай усіх гэтых валадарстваў.
11
І выбіў ён усё жывое, што там было, і не ашчадзіў анікога, але ўсё спустошыў аблажыўшы клятваю, а сам горад Хацор спаліў.
12
Ды ўсё навокал, гарады і валадароў іхніх, захапіў, і забіў мячом, і аблажыў клятваю, і спустошыў, як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА.
13
Толькі ўсе гарады, што стаяць на ўзгорках, не паліў Ізраіль за выняткам Хацору, спаленага Егошуам.
14
Усю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі сыны Ізраіля паміж сабою, але людзей усіх выбілі мячом да апошняга, не пакідаючы жывой душы.
15
Як загадаў ГОСПАД Майсею, слузе Свайму, так пераказаў Майсей Егошуа, а ён усё выканаў; не прапусьціў аніводнага загаду, аніводнага слова, якое сказаў ГОСПАД Майсею.
16
Такім чынам Егошуа завалодаў усёю зямлёю гэтаю: гарамі, і ўсім Нэгэвам, і ўсёю зямлёю Гашэн, і Шэфэлёй, і Арабай, і гарамі Ізраільскімі ды раўнінамі іхнімі,
17
ад гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, аж да Баал-Гаду ў даліне Лібану, каля падножжа гары Гермон. Усіх жа валадароў іхніх перамог і забіў.
18
Доўгі час Егошуа ваяваў супраць валадароў гэтых.
19
Ніводзін горад не заключыў запавету з сынамі Ізраіля, апрача Хівеяў, якія жылі ў Гібэоне. Усе былі ваяваньнем здабытыя.
20
Бо такім быў намер ГОСПАДА, каб зрабіць упорыстымі сэрцы іхнія, каб ваявалі супраць Ізраіля і каб пагінулі, і не заслужыліся на міласэрнасьць, папаўшы пад клятву, ды каб вынішчыць іх, як загадаў ГОСПАД Майсею.
21
У той час Егошуа напаў і выбіў сыноў Анака ў гарах, у Хеўроне, і ў Дэбіры, і ў Анаве, і ў-ва ўсіх гарах Юдэйскіх, а таксама Ізраільскіх, і аддаў іх клятве, і спустошыў усе гарады іхнія.
22
Не пакінуў Ізраіль ніводнага чалавека з роду Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод засталося іх крыху.
23
І захапіў Егошуа ўсю зямлю, як прадказаў ГОСПАД Майсею, і аддаў яе на пасяленьне сынам Ізраіля, падзяліўшы на пакаленьні. І зямля супакоілася ад войнаў.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24