bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 3
Joshua 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 4 →
1
І вось Егошуа, рана раніцай ўстаўшы, падняў табар. Выйшаўшы з Шыттыму, прыйшлі яны над Ярдан, ён і ўсе сыны Ізраіля, і затрымаліся там перад пераправай.
2
Праз тры дні прайшлі начальнікі праз табар
3
і далі загад народу: «Калі ўбачыце Каўчэг Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і сьвятароў з роду Левія, якія нясуць яго, дык вы, устаўшы, ідзіце за ім.
4
Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастор каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі».
5
І сказаў Егошуа народу: «Асьвяціцеся! Бо заўтра выявіць ГОСПАД пасярод вас цуды».
6
І сказаў сьвятарам: «Вазьміце Каўчэг Запавету ды ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам.
7
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня Я пачну ўзвышаць цябе перад ўсім Ізраілем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду з табой.
8
Ты ж загадай сьвятарам, якія нясуць Каўчэг Запавету і скажы ім: “Калі прыйдзеце на бераг Ярдану, станеце ў Ярдане!”»
9
І сказаў Егошуа сынам Iзраіля: «Падыйдзіце сюды і паслухайце словы ГОСПАДА, Бога вашага».
10
І зноў казаў Егошуа: «Па гэтым пазнаеце, што Бог жывы пасярод вас, і што напэўна Ён прагоніць Хананейцаў, Хетаў, Хівеяў, Пэрэзеяў, Гіргашэяў, Амарэяў і Евусеяў.
11
Вось жа Каўчэг Запавету Госпада ўсёй зямлі пяройдзе перад вамі праз Ярдан.
12
Дык выбярыце дванаццаць мужчынаў з пакаленьняў Iзраіля, па адным з кожнага пакаленьня.
13
Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што цякуць з гораў, стануць сьцяною».
14
І калі народ вырушыў з намётаў сваіх, каб пераправіцца праз Ярдан, сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету, ішлі перад народам.
15
Заледзь прыбылі над Ярдан, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва паднімаецца аж да берагоў, —
16
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.
17
І народ пераходзіў каля Ерыхону, а сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдану цьвёрдаю нагою, аж пакуль увесь народ пераходзіў праз Ярдан.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24