bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 18
Joshua 18
Belarusian Bokun
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
1
Уся супольнасьць сыноў Ізраіля сабралася ў Шыло і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.
2
І засталіся яшчэ з сыноў Ізраіля сем пакаленьняў, якія не атрымалі спадчыны сваёй.
3
Дык сказаў Егошуа тым пакаленьням: «Як доўга вы будзеце марудзіць у тым, каб пайсьці і ўзяць у спадчыну зямлю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам?
4
Выбярыце з кожнага пакаленьня па тры чалавекі, і я пашлю іх, каб яны, падняўшыся, абыйшлі зямлю і апісалі яе, як лепш разьдзяліць яе між пакаленьнямі, а потым павядомяць мне пра гэта.
5
Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў сваіх межах на поўдні, а дом Язэпа — на поўначы.
6
Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак і прынясіце апісаньне сюды да мяне, каб я ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога нашага, кінуў дзеля вас жэрабя.
7
Лявіты не атрымаюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДАВА будзе іх спадчынай. А Гад, Рубэн і палова Манасы атрымалі сваю частку на ўсходнім баку Ярдану. Яе вызначыў ім Майсей, слуга ГОСПАДА».
8
Калі ўжо сабраліся мужчыны ісьці апісваць зямлю, загадаў ім Егошуа, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА кінуў я дзеля вас жэрабя».
9
Дык выбраліся яны агледзець зямлю, і апісвалі яе і гарады ейныя ў кнізе, дзелячы на сем частак. І вярнуліся да Егошуа ў табар у Шыло.
10
І Егошуа кўнуў жэрабя перад ГОСПАДАМ у Шыло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраіля па частках іхніх.
11
І выпала першае жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна па родах іхніх, каб яны заімелі зямлю між сынамі Юды і сынамі Язэпа.
12
Мяжа іхняя ад поўначы пачыналася ад Ярдану, падымалася на паўночны бок Ерыхону, а потым ішла праз горы на захад і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн.
13
Адтуль цягнулася мяжа да Люзу, на поўдзень ад горнага перавалу Люзу або Бэтэлю, затым спускалася мяжа да Атарот-Адару праз гару, якая на поўдні ад ніжняга Бэт-Харону.
14
Потым мяжа паварочвала на захад і зыходзіла да мора на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, які завецца таксама Кірыят-Ярым, горадзе сыноў Юды. Такі вось заходні бок.
15
Паўднёвы бок пачынаўся ад скраю Кірыят-Ярыму, затым мяжа ішла на захад і даходзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху.
16
Потым мяжа даходзіла да скраю гары, што падымаецца ад ўсходняга боку лагчыны Бэн-Гінном, якая на поўначы даліны Рэфаімаў, затым зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл гары Евусеяў на поўдзень і даходзіла да Эн-Рагелю,
17
потым паварочвала на поўнач, даходзіла да Эн-Шэмэшу, потым да Гэлілоту, што насупраць Маале-Адумім і цягнулася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
18
Потым мяжа праходзіла да перавалу насупраць Арабы ад паўночнага боку і зыходзіла да Арабы.
19
Адсюль праходзіла мяжа на поўнач каля Бэт-Хоглі ды спынялася каля паўночнай затокі Мора Салёнага, пры паўднёвым канцы Ярдану. Такая была паўднёвая мяжа.
20
А Ярдан быў мяжой ад усходняга боку. Такая была спадчына сыноў Бэн'яміна ды яго межы навокал па родах іхніх.
21
Гарады сыноў Бэн’яміна па родах іхніх былі: Ерыхон, Бэт-Хогла, Эмэк-Кецыц,
22
Бэт-Араба, Цэмараім, Бэтэль,
23
Авім, Пара, Офра,
24
Кефар-Амоні, Офні і Геба — дванаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.
25
Гібэон, Рама, Бэерот,
26
Міцпа, Кефіра, Моца,
27
Рэкем, Ірпээль, Тараля,
28
Цэля, Элеф, Евус, інакш Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі. Гэта частка сыноў Бэн’яміна па родах іхніх.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24