bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 15
Joshua 15
Belarusian Bokun
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
1
Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала такую спадчыну па родах сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да найдалейшых краёў паўднёвых.
2
Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,
3
і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і бегла на поўдзень да Кадэш-Барнэа і да Хецрону, і падымалася да Адару, і паварочвала да Карка.
4
Далей праходзіла Ацмон і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўдзнёвая.
5
Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора ля вусьця Ярдану,
6
затым працягвалася да Бэт-Хоглі і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы і падымалася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
7
Потым мяжа падымалася ў гору да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць узвышша Адумім, што на поўдзень ад ручая; далей мяжа сягала да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчалася пры Эн-Рагелі.
8
Пасьля мяжа падымалася лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусеяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, што насупраць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.
9
З вяршыні гары цягнулася мяжа аж да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, заварочваючыся да Баалы або Кірыят-Ярыму.
10
З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу і пераходзіла праз Тымну.
11
Потым мяжа даходзіла да паўночнага хрыбта Экрону, далей заварочвала да Шыкарону і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася пры моры.
12
Мяжой заходняй было Вялікае Мора з узьбярэжжам сваім. Такая была мяжа кругом зямлі сыноў Юды па родах іхніх.
13
Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў ГОСПАД Егошуа, — Кірыят- Арбу, галоўны горад сыноў Анака, значыць Хеўрон.
14
Адсюль Халеў сагнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду волатаў.
15
Адтуль жа выправіўся ён супраць жыхароў Дэбіру, які раней называўся Кірыят-Сэфэр.
16
І Халеў сказаў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Ахсу за жонку».
17
І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і той даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
18
Калі яна прыйшла, дык намовіла мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў спытаўся у яе: «Што ты хочаш?»
19
Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенства. Даў ты мне Нэгеў, зямлю сухую, дык дай мне крыніцы водаў». І даў ёй Халеў крыніцы верхнія і нізавыя.
20
Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Юды па родах іхніх.
21
Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур,
22
Кіна, Дымона, Адада,
23
Кадэш, Хацор, Ітнан,
24
Зіф, Тэлем, Бэалёт,
25
Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор,
26
Амам, Шэма, Малада,
27
Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет,
28
Хецар-Шуал, Бээр-Шэба, Бізыётыя,
29
Баала, Іім, Эцэм,
30
Эльталяд, Хесіль, Харма,
31
Цыклаг, Мадмана, Сансана,
32
Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іхнімі.
33
А ў Шэфэлі вось гэтыя: Эштаоль, Цора, Ашна,
34
Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам,
35
Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка,
36
Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць з вёскамі іхнімі.
37
Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад,
38
Дылеан, Міцпа, Ёктээль,
39
Ляхіш, Бацкат, Эглён,
40
Каббон, Лахмас, Кітліш,
41
Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць з вёскамі іхнімі.
42
Лібна, Этэр, Ашан,
43
Іфтах, Ашна, Нэсіб,
44
Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі.
45
Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі.
46
І ад Экрону аж да мора — усё, што знаходзіцца каля Ашдоду з вёскамі іхнімі.
47
Ашдод разам з гарадамі ягонымі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Эгіпецкага і Вялікага Мора, якое ёсьць мяжою.
48
А ў гарах: Шамір, Ятыр, Сахо,
49
Данна, Кірыят-Санна або Дэбір,
50
Анаб, Эштэмоа, Анім,
51
Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі.
52
Араб, Дума, Эшан,
53
Янім, Бэт-Тапуах, Афэка,
54
Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі.
55
Маон, Кармэль, Зіф, Юта,
56
Езрээль, Ёкдэам, Занаах,
57
Каін, Гібэа і Тымна — дзесяць гарадоў з вёскамі іхнімі.
58
Хальхул, Бэт-Цур, Гедор,
59
Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі.
60
Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады з вёскамі іхнімі.
61
У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха,
62
Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн-Геды — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі.
63
Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусеяў, якія жылі ў Ерусаліме, і яшчэ сёньня жывуць Евусеі побач з сынамі Юды.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24