bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 9
Joshua 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
1
Пачуўшы пра гэта, усе валадары, што жылі за Ярданам, якія жылі на гарах і ў даліне ды на беразе Вялікага Мора, аж да Лібану, Хетыты і Амарэйцы, Хананейцы, Пэрэзеі, Хівеі і Евусеі,
2
злучыліся аднадушна разам, каб супольна ваяваць супраць Егошуа і Ізраіля.
3
Аднак тыя, што жылі ў Гібэоне, чуючы ўсё, што зрабіў Егошуа з Ерыхонам і Гаем,
4
абдумаўшы хітрасьць, выбраліся ў дарогу, і ўзялі з сабою харчы, усклалі старыя мяхі на аслоў і пустыя мяхі на віно, падзёртыя і палатаныя,
5
і на нагах мелі падзёрты абутак, і адзеліся ў старое адзеньне, і ўвесь іхні хлеб падарожны быў сухі ды паламаны.
6
Вось так прыбылі яны да Егошуа, які ў той час жыў у табары ў Гільгале, і сказалі яму і ўсяму Ізраілю: «Прыбылі мы з далёкай зямлі, каб заключыць запавет з вамі».
7
У адказ сказалі Ізраільцяне Хівеям: «А можа вы блізка нас жывіцё, дык мы ня можам заключаць запавет з вамі».
8
Яны ж сказалі Егошуа: «Слугі мы твае». Егошуа сказаў ім: «Хто вы і адкуль прыбылі?»
9
Яны адказалі: «З далёкай вельмі зямлі прыбылі слугі твае ў імя ГОСПАДА, Бога твайго. Бо мы чулі пра славу магутнасьці Ягонай, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Эгіпце,
10
і што зрабіў двум валадарам Амарэйскім за Ярданам, Сыгону, валадару Хэшбону, і Огу, валадару Башану, які быў у Аштароце.
11
І сказалі нам старшыні і жыхары ўсе нашай зямлі: “Вазьміце харчы ў дарогу і скажыце ім пры сусрэчы: "Слугі мы вашыя, заключыце з намі запавет"”.
12
Вось наш хлеб. Калі мы выходзілі з дамоў нашых, каб дабрацца да вас, узялі мы яго цёплым; цяпер жа зрабіўся ён сухі і пакрыты цьвільлю.
13
Мяхі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся; адзеньне, у якое апранутыя, і сандалы, якія маем на нагах, дзеля далёкай дарогі падзёрліся, ледзь трымаюцца».
14
Ізраільцяне пакаштавалі хлеб іхні, але што скажа ГОСПАД, не спыталіся.
15
І заключыў Егошуа мір з імі, увайшоўшы ў запавет, і абяцаў ім жыцьцё, а князі супольнасьці пацьвердзілі гэта ім прысягаю.
16
Праз тры дні пасьля заключэньня запавету Ізраільцяне пачулі, што яны жывуць у суседзтве і блізка іх.
17
Бо сыны Ізраіля паднялі табар і ў трэйці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, якія называюцца Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым.
18
І сыны Ізраіля не павыбівалі іх, бо злажылі ім прысягу князі супольнасьці ў імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Таму наракала ўся супольнасьць на князёў,
19
якія ім казалі: «Прысягалі мы ім у імя ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і дзеля таго ня можам іх чапаць.
20
Але зробім з імі так: захаваем іх пры жыцьці, каб не сьцягнуць гневу ГОСПАДА супраць сябе дзеля прысягі, якой мы запрысягліся».
21
І сказалі ім князі супольнасьці: «Няхай яны жывуць, але няхай рэжуць дровы і носяць ваду». Калі яны гэтак вырашылі,
22
Егошуа паклікаў жыхароў Гібэону і сказаў ім: «Чаму захацелі вы нас ашукаць падступна, кажучы: "Мы ад вас вельмі далёка жывём", калі блізка нас жывіцё?
23
Таму будзеце вы пад праклёнам і ніхто з вашага роду не перастане рэзаць дровы і насіць ваду ў дом Бога майго».
24
Яны адказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю і зьнішчыць усіх жыхароў ейных. Вось таму мы дужа баяліся дзеля жыцьця нашага, напалоханыя вамі, і таму так вырашылі зрабіць.
25
Цяпер мы ў руках тваіх, што табе здаецца добрым і справядлівым, рабі з намі».
26
І Егошуа так зрабіў з імі: вызваліў іх ад рукі сыноў Ізраіля, каб не былі пазабіваныя.
27
У той вось дзень вырашыў ён, што яны будуць секчы дровы для ахвярніка ГОСПАДА і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое ГОСПАД выбярэ.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24