bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 12
Joshua 12
Belarusian Bokun
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
1
Вось валадары той зямлі, якіх забілі сыны Ізраіля і завалодалі зямлёю іхняй за Ярданам, на ўсход сонца, ад ручая Арнон аж да гары Гермон, разам з усёй Арабай на ўсходзе.
2
Сыгон, валадар Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне і валодаў ад Араэру, што на беразе ручая Арнон, ад сярэдзіны даліны паловай Гілеаду аж да ручая Ябок, мяжы сыноў Амона,
3
а на ўсходзе праз Арабу аж да мора Кінэрэт і мора Арабы або Мора Салёнага, у напрамку Бэт-Гаешымоту, і далей на поўдзень да падножжа Пісгі.
4
Пасьля Ог, валадар Башану, апошні з Рэфаімаў, які жыў у Аштароце і ў Эдрэі,
5
і панаваў у гарах Гермону, і ў Сальсе, а таксама над усім Башанам аж да мяжы з Гешурам і Маахай, і над паловай Гілеаду, аж да мяжы Сыгона, валадара Хешбону.
6
Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне пакаленьням Рубэна і Гада, і палове пакаленьня Манасы.
7
Гэта вось валадары зямлі, якіх забіў Егошуа і сыны Ізраіля за Ярданам на захад, ад Баал-Гаду ў даліне Лібану аж да гары Халак, якая падымаецца да Сэіру, якую аддаў Егошуа на пасяленьне пакаленьням Ізраіля, адпаведна да іх падзелу,
8
на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгэве, зямлю Хетытаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзеяў, Хівеяў і Евусеяў:
9
валадар Ерыхону — адзін, валадар Гаю, што побач Бэтэлю — адзін;
10
валадар Ерусаліму — адзін, валадар Хеўрону — адзін,
11
валадар Ярмуту — адзін, валадар Ляхішу — адзін,
12
валадар Эглёну — адзін, валадар Гезэру — адзін,
13
валадар Дэбіру — адзін, валадар Гедэру — адзін,
14
валадар Хармы — адзін, валадар Араду — адзін,
15
валадар Лібны — адзін, валадар Адуламу — адзін,
16
валадар Македы — адзін, валадар Бэтэлю — адзін,
17
валадар Тапуаху — адзін, валадар Хэфэру — адзін,
18
валадар Афэку — адзін, валадар Лашарону — адзін,
19
валадар Мадону — адзін, валадар Хацору — адзін,
20
валадар Шымрону — адзін, валадар Ахшафу — адзін,
21
валадар Таанаху — адзін, валадар Мэгіддо — адзін,
22
валадар Кадэшу — адзін, валадар Ёкнэаму, што каля Кармэлю — адзін,
23
валадар Дору з узвышшаў Дор — адзін, валадар паганаў з Гільгалу — адзін,
24
валадар Тырцы — адзін; усіх валадароў — трыццаць адзін.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24