bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 8
Joshua 8
Belarusian Bokun
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
1
І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і ня мей страху! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і, прыгатаваўшыся, ідзі, наступай на горад Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара ягонага, і народ ягоны, і горад, і зямлю ягоную.
2
Зробіш з Гаем і валадаром ягоным, як зрабіў ты з Ерыхонам і валадаром ягоным. Вазьміце толькі сабе здабычу і жывёлу. Зрабі засаду на горад з другога боку гораду».
3
І падняўся Егошуа і з ім дружыны ваяроў, каб ісьці на Гай. Адначасова выбраў Егошуа трыццаць тысячаў моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу,
4
і загадаў ім: «Вы прыгатуйце засаду за горадам і не адыходзьце далёка ад гораду. Будзьце ўсе гатовыя.
5
А я і ўвесь народ, які са мной, прыступімся з другога боку гораду. Калі выйдуць яны супраць нас як раней, мы будзем уцякаць перад імі.
6
Яны будуць гнацца за намі, і такім чынам адцягнем іх далёка ад гораду, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.
7
Калі мы так будзем уцякаць, а яны будуць нас даганяць, вы, выпаўшы з засады, апануеце горад. Аддасьць бо яго ГОСПАД, Бог ваш, у рукі вашыя.
8
Калі захопіце яго, спаліце яго. Так зрабіце паводле слова ГОСПАДА. Вось я вам гэта загадаў».
9
Егошуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем на захад ад Гаю. А Егошуа правёў тую ноч сярод народу.
10
Устаўшы надта рана, Егошуа аглядзеў народ, і пайшоў ён і старшыні Ізраіля наперадзе народу.
11
Усе ваяры, што былі з ім, падыйшлі і наблізіліся да гораду, і затрымаліся з паўночнага боку ад Гаю, а паміж горадам і імі была лагчына.
12
Пасьля ён выбраў каля пяці тысячаў чалавек і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гораду.
13
І разлажыліся табарам на поўнач ад гораду, а апошняя дружына была на захад ад гораду. І прыйшоў Егошуа ў тую ноч, і затрымаўся на сярэдзіне даліны.
14
Калі ж убачыў гэта валадар Гая, нараніцы хутка вырушыў і пасьпяшаўся з усім сваім войскам і накіраваўся у бой супраць Ізраіля насупраць Арабы, ня ведаючы, што ў яго за плячыма хаваецца засада.
15
А Егошуа і ўвесь Ізраіль сталі адыходзіць, удаючы страх і ўцякаючы дарогаю ў пустыню.
16
Тады быў скліканы ўвесь народ, які быў у горадзе, даганяць іх, і яны пагналіся за Ізраілем. І, даганяючы, адыйшліся яны далёка ад гораду,
17
і нікога не засталося ў Гаі і ў Бэтэлі, хто б не пагнаўся за Ізраілем. Так горад пакінулі яны адкрытым і гналіся за Ізраілем.
18
І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ сваёй, супраць гораду Гай, бо Я аддам яго табе». І падняў Егошуа дзіду, якая была ў руцэ ягонай, супраць гораду.
19
Калі ён падняў дзіду супраць гораду, людзі, якія былі ў засадзе, падняліся і пабеглі ў горад, і захапілі яго, і падпалілі яго.
20
А людзі з гораду, якія гналіся за Егошуам, аглянуўшыся і бачачы дым над горадам, які аж пад неба ўздымаўся, не маглі анікуды ўцякаць, бо тыя, што ўцякалі ў бок пустыні, павярнуліся супраць іх.
21
Егошуа і ўвесь Ізраіль, бачачы, што горад узяты, і што дым уздымаецца над горадам, павярнуўшыся, ударылі на людзей Гаю.
22
Таксама і тыя, якія занялі горад і падпалілі яго, выйшлі з гораду супраць іх, і так яны апынуліся паміж Ізраілем, які акружыў іх з абодвух бакоў. І забівалі іх сыны Ізраіля так, што з вялікай многасьці ніводны не ўратаваўся.
23
А валадара Гаю схапілі і жывога прывялі да Егошуа.
24
І выбілі Ізраільцяне ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за ўцякаючым Ізраілем, і на тым самым полі былі яны мячом пазасяканыя. Потым сыны Ізраіля, вярнуўшыся, выбілі ўвесь горад Гай вострывам мяча.
25
У той дзень загінула мужчынаў і жанчынаў дванаццаць тысячаў, усе жыхары Гая.
26
А Егошуа не апускаў рукі сваёй, якую выцягнуў уверх, трымаючы дзіду, пакуль не былі выбіты ўсе жыхары Гая.
27
Толькі жывёлу і здабычу з гораду падзялілі паміж сабою сыны Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Егошуа.
28
Егошуа спаліў Гай і зрабіў з яго вечныя руіны, пустыню аж да сёньняшняга дня.
29
А валадара Гаю павесіў на дрэве аж да вечара. На заходзе сонца загадаў Егошуа зьняць трупа з дрэва, і кінулі яго каля ўваходу ў брамы гораду і накідалі над ім купу камянёў, якая захавалася да сёньня.
30
Тады Егошуа паставіў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу Ізраіля, на гары Эваль,
31
як загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, сынам Ізраіля, і што запісана ў кнізе Закону Майсея, ахвярнік з цэлых камянёў, ня чэсаных жалезам. На ім складзена было цэласпаленьне ГОСПАДУ, і складалі ахвяры мірныя.
32
І напісаў ён там на тых камянях водпісь Закону Майсея, які напісаў Майсей для сыноў Ізраіля.
33
Пасля ўвесь Ізраіль і старшыні ягоныя, і начальнікі народу і судзьдзі, сталі з аднаго і другога боку Каўчэга, насупраць сьвятароў і лявітаў, якія носяць Каўчэг Запавету ГОСПАДА, як чужынцы, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Герызім, а другая палова — каля гары Эваль, як загадаў раней Майсей, слуга ГОСПАДА, каб дабраславіць народ Ізраіля.
34
Потым прачытаў Егошуа ўсе словы Закону, дабраславенства і праклён, паводле ўсяго таго, што было запісана ў кнізе Закону.
35
Не апусьціў Егошуа анічога з таго, што загадаў Майсей, але ўсё прачытаў перад усім сходам Ізраіля, перад жанчынамі, і дзецьмі, і чужынцамі, якія між іх жылі.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24