bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 24
Joshua 24
Belarusian Bokun
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
1
І сабраў Егошуа ў Сыхэме ўсе пакаленьні Ізраіля, і паклікаў старшыняў і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і яны сталі ў прысутнасьці Бога.
2
І прамовіў Егошуа да ўсяго народу: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тэрах, бацька Абрагама і Нахора, і служылі іншым багам.
3
І ўзяў Я бацьку вашага, Абрагама, з зямлі на другім баку ракі і правёў яго праз усю зямлю Ханаан, і памножыў нашчадкаў ягоных, і даў яму Ісаака.
4
І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву даў Я гару Сэір на пасяленьне, а Якуб і сыны ягоныя павандравалі ў Эгіпет.
5
І паслаў Я туды Майсея і Аарона, і ўдарыў Эгіпет плягамі, якія Я рабіў у ім, а пасьля Я вывеў вас.
6
Вывеў Я бацькоў вашых з Эгіпту, і прыйшлі вы да мора. І гналіся за бацькамі вашымі Эгіпцяне з калясьніцамі і коньнікамі аж да Мора Чырвонага.
7
І клікалі яны ГОСПАДА, і Ён паставіў цемру паміж вамі і Эгіпцянамі, і напусьціў на іх мора і яно пахавала іх, і бачылі вочы вашыя, што Я зрабіў у Эгіпце. І жылі вы доўгі час у пустыні.
8
Пасля ўвёў Я вас у зямлю Амарэйцаў, якія жылі за Ярданам, і калі яны пайшлі вайной на вас, Я выдаў іх у рукі вашыя, і занялі вы зямлю іхнюю, і выбілі іх.
9
Паўстаў вось Балак, сын Цыпора, валадар Мааву, і ваяваў супраць Ізраіля. Ён паслаў і паклікаў Білеама, сына Бэора, каб ён праклінаў вас.
10
Але Я не захацеў слухаць яго, але наадварот, дабраславіў вас, і вызваліў вас з рук ягоных.
11
І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыйшлі ў Ерыхон. І ваявалі супраць вас жыхары таго гораду; а таксама Амарэйцы, Пэрэзеі і Хананейцы, Хетыты, Гіргашэі, Хівеі і Евусеі, але Я выдаў іх у рукі вашыя.
12
І паслаў Я перад вамі шаршанёў, і яны выгналі іх перад вамі, двух валадароў Амарэйскіх, не мячом тваім ды ня лукам тваім.
13
І даў Я вам зямлю, над якой вы не працавалі, і гарады, якіх вы не будавалі, і вы жывіцё ў іх, і вінаград і аліўкавыя дрэвы, якіх вы не садзілі, а вы жывіцеся імі”.
14
Дык бойцеся ГОСПАДА і служыце Яму ў шчырасьці і праўдзе. Выкіньце ідалаў, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі і ў Эгіпце, і служыце ГОСПАДУ!
15
Калі ж вам не падабаецца служыць ГОСПАДУ, то выбірайце сабе цяпер, каму служыць хочаце: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».
16
У адказ народ сказаў: «Ня будзе так, каб мы пакінулі ГОСПАДА, а служылі чужым багам.
17
Бо ГОСПАД, Бог наш, вывеў нас і бацькоў нашых з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі, і Ён учыніў на вачах нашых страшныя знакі і Ён захоўваў нас на ўсім шляху, якім мы вандравалі, ды сярод усіх народаў, праз якія мы праходзілі.
18
Ён выгнаў перад намі ўсе народы і Амарэйцаў, жыхароў зямлі, у якую мы ўвайшлі, дык мы будзем таксама служыць ГОСПАДУ, бо толькі Ён — Бог наш!»
19
І сказаў Егошуа народу: «Вы ня здолееце служыць ГОСПАДУ, бо Ён — Бог сьвяты і зайздросны, і Ён не прабачыць вам злачынстваў вашых і грахоў вашых.
20
Калі вы пакінеце ГОСПАДА і станеце служыць багам іншым, Ён прыйдзе да вас, і будзе караць вас, і выгубіць вас так, як раней рабіў дабро вам».
21
І сказаў народ Егошуа: «Гэтага ніколі ня будзе, але мы будзем служыць ГОСПАДУ».
22
І Егошуа зноў сказаў народу: «Вы самі — сьведкі супраць сябе, бо вы самі выбралі сабе ГОСПАДА, каб служыць Яму». Яны адказалі: «Мы — сьведкі».
23
І Егошуа зноў сказаў народу: «Дык цяпер выкіньце багоў іншых спасярод сябе ды прыхіліце сэрцы вашыя да ГОСПАДА, Бога Ізраіля».
24
І народ адказаў Егошуа: «ГОСПАДУ, Богу нашаму, хочам служыць, голас Ягоны будзем слухаць».
25
І заключыў Егошуа ў гэты дзень запавет з народам, і даў яму пастановы і законы ў Сыхэме.
26
І запісаў Егошуа гэтыя словы ў кнізе Закону Божага. Пасьля ўзяў вялікі камень і паставіў яго там пад дубам, які быў у месцы сьвятыні ГОСПАДА.
27
І сказаў Егошуа ўсяму народу: «Вось гэты камень будзе супраць вас як сьведка, бо ён чуў усе словы ГОСПАДА, якія ГОСПАД гаварыў да нас, каб пасьля вы не захацелі адрачыся ГОСПАДА, Бога вашага».
28
І адпусьціў Егошуа народ, і кожны пайшоў у паселасьць сваю.
29
Пасьля ўсяго гэтага памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў.
30
Пахавалі яго ў межах спадчыны ягонай у Тымнат-Сэраху, што на гары Эфраіма, на поўнач ад гары Гааш.
31
Ізраіль служыў ГОСПАДУ ўсе дні жыцьця Егошуа і ўсе дні старшыняў, якія перажылі Егошуа і добра ведалі ўсё, што ГОСПАД зрабіў Ізраілю.
32
А косткі Язэпа, якія сыны Ізраіля забралі з сабой з Эгіпту, пахавалі ў Сыхэме, на частцы поля, купленага Якубам ад сыноў Гамора, бацькі Сыхэма, за срэбра, і сталася яно ўласнасьцю сыноў Язэпа.
33
Памёр таксама Элеазар, сын Аарона, і пахавалі яго ў Гібэа, [горадзе] Пінхаса, сына ягонага, які дадзены быў яму на гары Эфраіма.
← Chapter 23
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24