bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 6
Joshua 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
1
Ерыхон быў абкружаны мурам і замкнуўся перад сынамі Ізраіля. Ніхто не выходзіў з яго і ніхто не ўваходзіў.
2
Тады ГОСПАД сказаў да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.
3
Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол гораду раз у дзень. Так рабіце шэсьць дзён.
4
Сем сьвятароў будзе несьці перад Каўчэгам сем трубаў з бараніх рагоў. У сёмы дзень абыйдзіце вакол гораду сем разоў, а сьвятары будуць трубіць у трубы.
5
Дык калі загудзіць працягла рог барані і вы пачуеце гук трубы, няхай увесь народ узвысіць гучны крык ваенны, і мур гораду разваліцца на месцы, і народ увойдзе, кожны проста перад сабою».
6
Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА».
7
А потым загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, а ўзброеныя ваяры няхай ідуць перад Каўчэгам ГОСПАДА».
8
Як толькі Егошуа скончыў гаварыць, сем сьвятароў затрубілі ў сем трубаў з рагоў бараніх і пайшлі, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пайшоў за імі.
9
І ўсё ўзброенае войска ішло перад сьвятарамі, што трубілі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам, і трубы штораз мацней трубілі.
10
А Егошуа загадаў людзям: «Не гаманіце, каб ня чуўся гоман ваш, і каб нават слова не выходзіла з вуснаў вашых, але калі настане дзень, у які скажу вам: “Крычыце”, тады будзеце крычаць».
11
І вось Каўчэг ГОСПАДА за дзень абыйшоў горад, і ўсе вярнуліся ў табар, і там пераначавалі.
12
І ўстаў Егошуа рана, і сьвятары ўзялі Каўчэг Запавету.
13
Сем з іх узялі сем трубаў з рагоў бараніх, і пайшлі перад Каўчэгам ГОСПАДА, ідучы і трубячы, а ўзброеныя дружыны ішлі перад імі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам і, ідучы, трубілі.
14
І ў другі дзень абыйшлі горад адзін раз і вярнуліся ў табар свой. Так рабілі шэсьць дзён.
15
У сёмы дзень, на сьвітаньні ўстаўшы, абыйшлі горад такім самым спосабам сем разоў. Толькі ў той дзень абыйшлі горад сем разоў.
16
Калі сьвятары за сёмым разам затрубілі ў трубы, Егошуа крыкнуў народу: «Крычыце! ГОСПАД аддаў вам гэты горад.
17
Няхай будзе горад пад клятваю! Ён і ўсё, што ў ім — для ГОСПАДА. Адна толькі Рахаў распусьніца будзе жыць разам з усімі, якія будуць з ёй у доме, бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі.
18
Вы ж сьцеражыцеся, каб нічога абложанага клятвай ня бралі, каб і самім не падпасьці пад клятву, калі возьмеце што-небудзь, бо тады вы зрабілі б праклятым увесь табар і прынесьлі б яму няшчасьце.
19
Усё, што залатое або срэбнае, і посуд мядзяны, і жалеза — гэта сьвятыня для ГОСПАДА, і памешчаны яны будуць у скарбоўнях Ягоных».
20
І народ падняў гармідар ваенны, і затрубілі ў трубы. Як толькі пачуў народ гук трубаў, закрычаў гучным крыкам ваенным, і муры разваліся на месцы, і народ увайшоў у горад, кожны на прасткі. І так занялі горад.
21
Сілай клятвы ўсё прызначалі на сьмерць, і выбілі ўсіх, хто ў ім быў, ад мужчыны да жанчыны, ад дзіцяці да старога, і валоў, авечак і аслоў пабілі мячом.
22
Двум жа мужчынам, якія былі выведчыкамі, Егошуа сказаў: «Ідзіце ў дом тае жанчыны распусьніцы і прывядзіце яе і ўсё, што ейнае, як ёй пад прысягай абяцалі».
23
Юнакі пайшлі і прывялі Рахаў і бацькоў ейных, братоў ейных і ўсе рэчы, і сваякоў яе, і пакінулі за табарам.
24
Горад жа і ўсё, што ў ім было, спалілі, апрача срэбра, золата, мядзянага посуду і жалеза, якія аддалі ў скарбоўню дому ГОСПАДА.
25
А Рахаў распусьніцу, і сям’ю бацькі яе ды ўсё, што мела, пакінуў Егошуа пры жыцьці. І абжылася яна між Ізраіля па сёньняшні дзень, таму што схавала выведчыкаў, якіх паслаў Егошуа для выведваньня Ерыхону.
26
У той час Егошуа пакляўся і сказаў: «Няхай будзе пракляты перад абліччам ГОСПАДА чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон. За цану жыцьця першароднага свайго закладзе падваліны ягоныя, за цану жыцьця наймалодшага сына паставіць брамы».
27
І ГОСПАД быў з Егошуа, і слава яго разыйшлася па ўсёй зямлі.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24