bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 22
Joshua 22
Belarusian Bokun
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 23 →
1
І паклікаў Егошуа сыноў Рубэна, Гада і паловы пакаленьня Манасы,
2
і сказаў ім: «Вы споўнілі ўсё, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, і мяне слухалі таксама ў-ва ўсім, што я загадаў вам,
3
і не пакінулі вы братоў сваіх увесь гэты доўгі час аж да сёньняшняга дня, і выканалі волю ГОСПАДА, Бога вашага.
4
Цяпер вось даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым і мір, як быў абяцаўшы ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю вашую, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам.
5
Толькі пільна старайцеся выконваць прыказаньні і закон, які загадаў вам Майсей, слуга ГОСПАДА. Любіце ГОСПАДА, Бога вашага, і хадзіце па ўсіх шляхах Ягоных, спаўняйце прыказаньні Ягоныя, туліцеся да Яго і служыце Яму ўсім сэрцам сваім ды ўсёю душою сваёю».
6
І дабраславіў іх Егошуа, і адпусьціў іх, і яны вярнуліся ў намёты свае.
7
Адной палове пакаленьня Манасы Майсей даў уласнасьць ў Башане, а другой палове Егошуа даў спадчыну між братоў іхніх, на заходнім беразе Ярдану. Калі Егошуа адпусьціў іх у намёты іхнія, дабраславіў іх
8
і сказаў: «Вы вяртаецеся ў намёты свае з вялікімі багацьцямі, з мноствам жывёлы, срэбрам, золатам, медзьдзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, жалезам і вялікаю колькасьцю адзеньня; падзяліце ж здабычу паміж братамі вашымі».
9
Сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы вярнуліся і пакінулі сыноў Ізраіля ў Шыло, што ў Ханаане, каб ісьці ў зямлю Гілеад, у зямлю пасяленьня свайго, якую атрымалі з волі ГОСПАДА праз Майсея.
10
Калі прыйшлі яны ў ваколіцы Ярдану ў зямлі Ханаан, пабудавалі каля Ярдану ахвярнік, вялікі на від.
11
Калі пачулі сыны Ізраіля, што сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы пабудавалі ахвярнік каля Ярдану ў зямлі Ханаан на беразе сыноў Ізраіля,
12
дык сабраліся ў Шыло, каб выступіць і ваяваць супраць іх.
13
Аднак сыны Ізраіля перш-наперш выправілі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы пакаленьня Манасы ў зямлю Гілеад Пінхаса, сына Элеазара, сьвятара,
14
а з ім дзесяць князёў, князя з кожнага пакаленьня Ізраіля, якія ўзначальвалі ўсе роды пакаленьняў Ізраіля.
15
Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада, і паловы пакаленьня Манасы ў зямлю Гілеад і сказалі ім:
16
«Гэта слова ўсёй супольнасьці ГОСПАДА: “Што гэта за злачынства? Чаму пакінулі вы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, пабудаваўшы сабе ахвярнік на зьнявагу ГОСПАДУ, і адступіліся ад шанаваньня ГОСПАДА?
17
Ці не хапае вам грахоў з Пэору, ад якіх не ачысьціліся мы яшчэ да сёньняшняга дня і дзеля якіх прыйшла бяда на супольнасьць ГОСПАДА?
18
А вы сёньня адступіліся ад ГОСПАДА і паднялі бунт супраць Яго, і вось заўтра ўзгарыцца гнеў Ягоны на ўсю супольнасьць Ізраіля.
19
Калі вось думаеце, што зямля пасяленьня вашага ёсьць нячыстай, дык перайдзіце ў зямлю пасяленьня ГОСПАДА, дзе сяліба ГОСПАДА, і вы абжывіцеся ў нас. Толькі не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і таксама нас не бунтуйце, стаўляючы ахвярнік акрамя ахвярніка ГОСПАДА, Бога нашага.
20
Калі Ахан, сын Зэраха, парушыў загад ГОСПАДА адносна клятвы, ці ж гнеў ГОСПАДА не абярнуўся на ўсю супольнасьць? Ён жа быў адзін, хто саграшыў, няхай бы толькі адзін і паміраў за свой грэх!”»
21
Сыны Рубэна, сыны Гада і палова пакаленьня Манасы адказалі князям, пасланцам Ізраіля:
22
«Бог багоў, ГОСПАД, Бог багоў, ГОСПАД Сам ведае гэта і Ізраіль павінен зразумець! Калі мы ў духу бунту і адступленьня ад ГОСПАДА пабудавалі гэты ахвярнік, не пашкадуе Ён нас, але адразу пакарае.
23
І калі зрабілі мы ахвярнік у гэтай думцы, каб адступіць ад ГОСПАДА і складаць на ім цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, і ахвяры мірныя, няхай Сам ГОСПАД разьбярэцца і асудзіць.
24
Ці ж не зрабілі мы гэта з руплівасьці і з думкаю пра будучыню, што скажуць заўтра сыны вашыя сынам нашым: “Што маеце вы супольнага з ГОСПАДАМ, Богам Ізраіля?
25
ГОСПАД паставіў на Ярдане мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і Гада, і таму вы ня маеце ніякай часткі ў ГОСПАДА!” І такім чынам сыны вашы адвярнулі б сыноў нашых ад страху ГОСПАДА.
26
І сказалі мы: “Паставім сабе ахвярнік не на цэласпаленьні і не на ахвяры,
27
але як сьведчаньне, паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі, што мы хочам спаўняць службу ГОСПАДА перад абліччам Ягоным праз нашыя цэласпаленьні, ахвяры і ахвяры мірныя”. Вашыя сыны ня змогуць калісьці сказаць сынам нашым: “Вы ня маеце часткі ў ГОСПАДА”.
28
Калі б яны так хацелі сказаць, мы адкажам ім: “Вось бачыце падабенства ахвярніка ГОСПАДА, які зрабілі бацькі нашыя не на цэласпаленьне, не на ахвяры, але каб гэта было сьведчаньнем між намі і вамі”.
29
Далёкія мы ад злачынства, каб мы бунтаваліся супраць ГОСПАДА і адварочваліся, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, па-за ахвярнікам ГОСПАДА, Бога нашага, які перад сялібай Ягонай».
30
Калі сьвятар Пінхас, князі супольнасьці і начальнікі дружынаў Ізраіля, якія былі з ім, пачулі гэтыя словы, сказаныя сынамі Рубэна, сынамі Гада, і сынамі Манасы, здаліся яны добрымі ў вачах іхніх.
31
Тады Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што між вамі ёсьць ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»
32
І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, і князі пакінулі сыноў Рубэна, і сыноў Гада і вярнуліся з зямлі Гілеад ў зямлю Ханаан, да сыноў Ізраіля, якім прынесьлі гэты адказ.
33
Справа выявілася добрай у вачах сыноў Ізраіля, і дабраславілі яны Бога, і не гаварылі больш, каб ісьці супраць іх ваяваць, каб спустошыць зямлю, абжытую сынамі Рубэна і сынамі Гада.
34
А сыны Рубэна і сыны Гада назвалі гэты ахвярнік Эд, бо казалі: «Гэта сьведка між намі, што ГОСПАД ёсьць Бог».
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24