bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 23
Joshua 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 24 →
1
Калі мінуў доўгі час пасьля таго, як ГОСПАД даў Ізраілю супакой ад усіх ворагаў іхніх навокал, і Егошуа быў ужо стары і ў гадох пажылых,
2
склікаў Егошуа ўвесь Ізраіль, і старшыняў, і князёў, і судзьдзяў, і начальнікаў, і сказаў ім: «Я састарэўся і прыйшоў у гады,
3
а вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД, Бог ваш, усім гэтым народам, і як Ён ваяваў за вас.
4
Дык глядзіце, вось я падзяліў між вас жэрабям як спадчыну для пакаленьняў вашых тыя народы, якія трэба яшчэ заваяваць, таксама, як і тыя, якія я вынішчыў ад Ярдану аж па Вялікае Мора на захадзе.
5
ГОСПАД, Бог ваш, разгоніць іх ды прыбярэ іх перад абліччам вашым, і вы паселіцеся на зямлі іхняй, як Ён вам абяцаў.
6
Толькі будзьце мужнымі і выконвайце ўсё, што напісана ў кнізе Закону Майсея, і не адхіляйцеся ад яго ані ўправа, ані ўлева.
7
І не сябруйце з паганамі, якія між вамі жывуць, і не прысягайце ў імя багоў іхніх, ды не служыце ім, і не пакланяйцеся ім,
8
але туліцеся толькі да ГОСПАДА, Бога вашага, як рабілі вы да гэтага дня.
9
Павыганяў ГОСПАД на вачах вашых вялікія і моцныя народы, і ніводзін з іх ня мог вам супрацівіцца,
10
адзін з вас гнаў тысячу ворагаў, бо ГОСПАД Сам ваяваў за вас, як быў абяцаўшы.
11
Вось толькі пільна намагайцеся, каб любіць ГОСПАДА, Бога вашага.
12
Але калі вы будзеце няверныя, і калі будзеце сябраваць і мяшацца сужонствамі з гэтымі народамі, якія сярод вас засталіся,
13
дык ведайце, што ГОСПАД, Бог ваш, ня будзе нішчыць іх перад вамі, але яны стануць вам сеткаю, і пасткаю, і бічом для вас, і калючкаю ў вачах вашых, аж пакуль ня вынішчыць Ён вас з гэтай прыгожай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.
14
Вось жа сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы пераканаецеся ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою, што з усіх словаў добрых, якімі прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое.
15
Але як спраўдзілася вам усякае добрае слова, якое казаў вам ГОСПАД, Бог ваш, так навядзе ГОСПАД на вас усе тыя ліхія словы, пакуль ня вынішчыць вас з гэтай добрай зямлі, якую даў вам ГОСПАД, Бог ваш.
16
Калі вы парушыце запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, ды станеце служыць багам іншым, і пакланяцца ім, тады падымецца на вас ярасьць ГОСПАДА і хутка вы прападзіцё з гэтай зямлі прыгожай, якую Ён вам даў».
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24