bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 21
Joshua 21
Belarusian Bokun
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 22 →
1
Прыйшлі начальнікі родаў Левія да Элеазара сьвятара і да Егошуа, сына Нуна, і да начальнікаў родаў пакаленьняў сыноў Ізраіля
2
ў Шыло ў зямлі Ханаан, і сказалі ім: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб дадзены былі нам гарады на пражываньне з палеткамі для ўтрыманьня жывёлы».
3
І сыны Ізраіля далі лявітам з уласнасьці сваёй, паводле загаду ГОСПАДА, гарады тыя з пашамі вакол іх.
4
І выпала жэрабя для радоў Кегата, і атрымалі сыны Аарона, сьвятара, ад пакаленьня Юды, Сымона і Бэн’яміна трынаццаць гарадоў.
5
Астатнія сыны Кегата атрымалі ад пакаленьняў Эфраіма, Дана і паловы пакаленьня Манасы дзесяць гарадоў.
6
Сынам Гершона жэрабям выпала атрымаць трынаццаць гарадоў ад пакаленьняў Ісахара, Асэра і Нэфталі і паловы пакаленьня Манасы ў Башане.
7
Сынам Мэрары па родах іхніх жэрабям выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленьня Рубэна, Гада і Завулёна.
8
Сыны Ізраіля аддалі лявітам па жэрабю гарады гэтыя разам з пашамі вакол іх, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
9
З пакаленьня сыноў Юды і з пакаленьня сыноў Сымона былі забраныя гарады, якія будуць названыя паіменна.
10
Сынам Аарона з роду Кегата, сына Левія, бо на іх выпала першае жэрабя, далі
11
Кірыят-Арбу, галоўны горад сыноў Анака, які інакш называецца Хеўрон, на гары Юды разам з навакольнымі палямі.
12
Палі аднак і вёскі яго аддалі на ўласнасьць Халеву, сыну Ефунны.
13
Сынам Аарона сьвятара далі горад прыбежышча для забойцаў Хеўрон разам з пашамі ягонымі, Лібну разам з пашамі ейнымі,
14
Яттыр з пашамі ягонымі, і Эштэмоа з пашамі ягонымі,
15
Халён і пашы ягоныя, Дэбір і пашы ягоныя,
16
Аін, Юту і Бэт-Шамэш з навакольнымі пашамі — дзевяць гарадоў ад двух гэтых пакаленьняў.
17
Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон з пашамі ягонымі, Гебу з пашамі ейнымі,
18
Анатот і Альмон з пашамі іхнімі — чатыры гарады.
19
Усіх разам гарадоў для сыноў Аарона, сьвятара, — трынаццаць разам з пашамі іхнімі.
20
Родам сыноў Кегата, лявітам, астатнім сынам Кегата, выпалі жэрабям гарады ад пакаленьня Эфраіма.
21
З пакаленьня Эфраіма [далі] горад прыбежышча для забойцаў Сыхем з навакольнымі пашамі на гары Эфраіма, і Гезэр з пашамі ягонымі,
22
Кібцаім з пашамі ягонымі, Бэт-Харон з пашамі ягонымі — чатыры гарады.
23
Таксама ад пакаленьня Дана [далі] Эльтэке з пашамі ягонымі, і Гібэон з пашамі ягонымі,
24
Аялён з пашамі ягонымі, Гат-Рымон з пашамі ягонымі — чатыры гарады.
25
Ад паловы пакаленьня Манасы [далі] Таанах і Гіт-Рымон з навакольнымі пашамі — два гарады.
26
Усіх гарадоў з навакольнымі пашамі іхнімі дадзена дзесяць астатнім сынам Кегата.
27
Таксама сынам Гершона з роду Левія далі ад паловы пакаленьня Манасы горад прыбежышча для забойцаў Галян у Башане і Аштарот з навакольнымі пашамі — два гарады.
28
Ад пакаленьня Ісахара — Кішыён, Дабэрат,
29
Ярмут і Эн-Ганім з навакольнымі пашамі — чатыры гарады.
30
Ад пакаленьня Асэра — Мішэаль, Абдон,
31
Хэлькат і Рэхоб з навакольнымі пашамі — чатыры гарады.
32
Ад пакаленьня Нэфталі — горад-прыбежышча для забойцаў Кадэш у Галілеі, і Хамот-Дор, і Картан з навакольнымі пашамі — тры гарады.
33
Усіх гарадоў сыноў Гершона па родах іхніх — трынаццаць гарадоў разам з пашамі іхнімі.
34
Родам сыноў Мэрары, рэшце лявітаў, далі ад пакаленьня Завулёна Ёкнэам, Карту,
35
Дымну і Нагалял з іх пашамі — чатыры гарады.
36
Ад пакаленьня Рубэна [далі] Бэцар, Ягцу,
37
Кедэмот і Мэфгаат — чатыры гарады з навакольнымі пашамі.
38
Ад пакаленьня Гада — горад-прыбежышча для забойцаў Рамот у Гілеадзе, Маханаім,
39
Хешбон і Язэр — чатыры гарады з навакольнымі пашамі.
40
Усіх гарадоў сыноў Мэрары па родах іхніх, рэшты родаў лявітаў, — дванаццаць гарадоў.
41
Дык усіх гарадоў сыноў Левія паміж сыноў Ізраіля было сорак восем, разам з пашамі іхнімі,
42
кожны горад з пашамі сваімі вакол гораду.
43
Так даў ГОСПАД Ізраілю ўсю зямлю, якую запрысяг даць бацькам іхнім, і яны атрымалі яе ў спадчыну і абжыліся на ёй.
44
І даў ім ГОСПАД супакой з усіх бакоў, і ніхто з ворагаў іхніх не ўтрываў супраць іх, але ўсіх ворагаў скарыў ГОСПАД перад Ізраілем.
45
І ні адно слова добрае, якое сказаў ГОСПАД дому Ізраіля, не было пустым, але ўсё споўнілася.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24