bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
Joshua 17
Joshua 17
Belarusian Bokun
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
1
Вось такое выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.
2
Сваю частку атрымалі таксама астатнія сыны Манасы па родах іхніх: сыны Абіезэра, сыны Хэлека, сыны Аерыэля, сыны Шэхэма, сыны Хэфэра і сыны Шэміда. Гэта вось сыны Манасы, сына Язэпа, мужчыны, па родах іхніх.
3
А Цэлафхад, сын Хефэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, ня меў сыноў, а толькі дочкі, якія называліся: Махла, Ноа, Хогля, Мілка і Тырца.
4
Яны вось прыйшлі да Элеазара, сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам уласнасьць між братоў нашых». Дык далі ім па загаду ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.
5
І меў Манаса дзесяць частак, апрача зямлі Гілеад і Башан за Ярданам,
6
бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго, а зямля Гілеад выпала астатнім сынам Манасы.
7
Мяжа яе ішла ад Асэра да Міхмэтату, які насупраць Сыхему; адсюль мяжа паварочвала ў права ў бок жыхароў Эн-Тапуаху.
8
Зямля Тапуаху выпала Манасе, а горад Тапуах, які знаходзіцца каля мяжы Манасы, належаў да сыноў Эфраіма.
9
Мяжа зыходзіла да ручая Кана, і на поўдзень ад ручая былі гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы, а зямля Манасы знаходзілася на поўнач ад ручая і цягнулася да мора.
10
Так зямля на поўдзень была ўласнасьцю Эфраіма, а на поўнач — Манасы, а мяжой іхняй было мора. З Асэрам межаваліся яны на поўначы, а з Ісахарам — на ўсходзе.
11
Манаса ў межах Ісахара і Асэра меў Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, таксама жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгідо з навакольнымі гарадамі, поруч трэйцюю частку Нафату.
12
Але сыны Манасы не маглі авалодаць гэтымі гарадамі, і дзеля таго Хананейцы засталіся ў гэтай зямлі.
13
Калі сыны Ізраіля ўмацаваліся, яны змусілі Хананейцаў да працаў прыгонных, але ня выгналі іх.
14
І гаварылі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так дабраславіў мяне ГОСПАД?»
15
Егошуа адказаў: «Калі ты творыш вялікі народ, дык займай лес, выкарчуй сабе абшар у зямлі Пэрэзеяў і Рэфаімаў, калі табе на гары Эфраіма зацесна!»
16
Тады адказалі сыны Язэпа: «Гары нам не хапае, але ўсе Хананейцы, што жывуць у даліне, маюць калясьніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Шэану і прылеглых мясцовасьцяў, так і ў даліне Езрээль».
17
Тады сказаў Егошуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе: «Ты — народ вялікі і мужны, ня будзе ў цябе адна толькі частка.
18
Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і ачысьці месца на пасяленьне. І ты пашырыш межы твае, выганяючы Хананейцаў, хоць маюць яны жалезныя калясьніцы і хоць яны моцныя».
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24