bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 1
Mark 1
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 2 →
1
Пачатак Эвангельля Езуса Хрыста, Сына Божага.
2
Як напісана ў Ісаі прарока: “Вось Я пасылаю анёла Майго перад воблікам Тваім, які прыгатуе дарогу Табе.
3
Голас клічучага ў пустыні: Прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму”.
4
Паявіўся Ян у пустыні, хрысьцячы і вешчучы хрост пакаяньня дзеля адпушчэньня грахоў.
5
І прыходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерузалімцы, і, вызнаючы грахі свае, былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан.
6
Ян жа быў адзеты ў вярблюдавы волас ды падперазаны скураным поясам па сваіх бёдрах, і еў шаранчу і дзікі мёд.
7
І навучаў ён, кажучы: “Ідзе за мной дужэйшы за мяне, Якому я ня варты, упаўшы на зямлю, разьвязаць рамень сандалаў Ягоных.
8
Я хрышчу вас вадой, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым”.
9
І здарылася, што ў тыя дні прыйшоў Езус з Назарэту Галілейскага і быў ахрышчаны Янам ў Ярдане.
10
І як толькі выходзіў з вады, убачыў адкрытыя нябёсы, ды Духа як галуба, зыходзячага на Яго.
11
І азваўся голас з неба: “Ты — Сын Мой улюблены, упадабаў Я Цябе”.
12
І зараз вядзе Яго Дух у пустыню.
13
І Ён прабываў у пустыні сорак дзён, спакушаны шатанам; і жыў між зьвяроў, і анёлы паслугавалі Яму.
14
А пасьля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Езус у Галілею, вешчучы Эвангельле Божае
15
і кажучы: “Споўніўся час, і наблізілася Каралеўства Божае. Навярніцеся і верце Эвангельлю!”
16
І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і брата ягонага Андрэя, закідаючых сеткі ў мора; былі бо яны рыбакамі.
17
І сказаў ім Езус: “Хадзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”.
18
І адразу, пакінуўшы сеці, яны пайшлі за Ім.
19
І, адыйшоўшыся адтуль недалёка, убачыў Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, калі яны парадкавалі сеткі свае ў лодцы.
20
І зараз паклікаў іх. І яны, пакінуўшы ў лодцы бацьку свайго Зэбэдэя з нанятымі работнікамі, пайшлі за Ім.
21
І ўваходзяць у Кафарнаўм. І адразу у суботу, увайшоўшы ў сынагогу, стаў навучаць.
22
І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
23
І акурат у сынагозе быў чалавек, апанаваны духам нячыстым, і крычаў,
24
кажучы: “Што Табе да нас, Езус Назарэец? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, хто Ты: Сьвяты Божы”.
25
Але прыгразіў яму Езус, кажучы: “Замаўчы і выйдзі з чалавека!”
26
І нячысты дух, тузаючы ім і крычучы моцным голасам, пакінуў яго.
27
І аслупянелі ўсе ды пыталіся адзін аднаго, кажучы: “Хто гэта такі? Ды што за навука гэта новая з уладаю, што загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?”
28
Ды хутка разыйшлася вестка пра Яго па ўсёй Галілейскай краіне.
29
І, выйшаўшы з сынагогі, прыбылі ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам.
30
Цёшча ж Пятра ляжала ў гарачцы. І адразу кажуць Яму пра яе.
31
І, падыйшоўшы, Езус падняў яе, узяўшы за руку, і пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
32
А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар, прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся і маючых дэманаў;
33
ды так увесь горад сабраўся ля дзьвярэй.
34
І аздаравіў многіх, якіх розныя хваробы мучылі, і многіх дэманаў выгнаў, ды не дазваляў дэманам гаварыць, бо ведалі, хто Ён.
35
І раніцай, дужа рана ўстаўшы, выйшаў, і падаўся ў пустыннае месца, і тамака маліўся.
36
Сымон жа ды тыя, што з ім былі, пайшлі за Ім.
37
І калі знайшлі Яго, кажуць Яму: “Усе Цябе шукаюць”.
38
А Ён кажа ім: “Хадзем ў бліжэйшыя вёскі і гарады, каб і там вясьціць; бо Я дзеля таго прыйшоў”.
39
Ды абвяшчаў у сынагогах па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
40
І прыступіўся да Яго пракажаны і маліў Яго, упаўшы на калені, кажучы Яму: “Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць”.
41
І Езус пашкадаваў яго і, працягнуўшы руку сваю, дакрануўся да яго і кажа яму: “Хачу, будзь ачышчаны”.
42
Ды калі гэта сказаў, адразу зыйшла з яго праказа і стаў ачышчаны.
43
І, грозна глянуўшы на яго, адправіў яго адразу,
44
кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся сьвятару і за ачышчэньне сваё складзі ахвяру, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім”.
45
Але ён, адыйшоўшыся, пачаў расказваць ды шырыць пра гэта словы так, што ўжо (Езус) ня мог адкрыта пайсьці ў горад, але быў вонкі ў бязьлюдных мясьцінах. І зусюль зыходзіліся да Яго.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16