bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 9
Mark 9
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
1
І далей казаў: “Сапраўды кажу вам: Некаторыя стаячыя тут не пакаштуюць сьмерці перш, чым будуць аглядаць Каралеўства Божае, прыходзячае ў моцы”.
2
І цераз шэсьць дзён Езус бярэ Пятра, і Якуба, і Яна, і вядзе іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.
3
Адзеньне Яго пачало блішчэць і стала белымі, як сьнег, як на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа.
4
І явіўся ім Гальяш з Майсеем, і гаварылі з Езусам.
5
У адказ кажа Пётар Езусу: “Раббі, добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну, і Гальяшу адну”.
6
Сам бо ня ведаў, што гаворыць, бо надта быў спалоханы.
7
І паявілася воблака, засланяючае іх, ды голас выйшаў з воблака, кажучы: “Гэта Сын Мой улюблены, Яго слухайце!”
8
І яны, зараз разгледзеўшыся, апрача Езуса нікога больш ня ўбачылі.
9
І калі зыходзілі з гары, загадаў ім Езус, каб нікому не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне.
10
І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што мела значыць “Уваскрэсьне”.
11
Дык пыталі Езуса: “Чаму кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Гальяш?”
12
А Ён адказаў ім: “Гальяш, калі прыйдзе перш, направіць усё; і як напісана аб Сыне Чалавечым, будзе шмат цярпець і будзе пагарджаны.
13
Але Я вам кажу: І Гальяш прыйшоў, і з ім зрабілі, як хацелі, як аб ім напісана”.
14
І, вяртаючыся да вучняў, убачылі вакол іх вялікі натоўп кніжнікаў, спрачаючыхся з імі.
15
Убачыўшы Езуса, увесь народ зьдзівіўся і стрывожыўся, і, падбягаючы, вітаў Яго.
16
І спытаўся ў іх: “Пра што спрачаецеся між сабой?”
17
І нехта з натоўпу сказаў: “Вучыцель, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.
18
І ён, дзе наваліцца на яго, кідае яго на зямлю, і пеніцца ён, і скрыгоча зубамі ды пруцянее. Дык прасіў вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не маглі”.
19
Ён жа ў адказ кажа ім: “О родзе няверлівы, дакуль буду Я між вас? Як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго да Мяне”.
20
І прынесьлі яго. І калі ён убачыў Езуса, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды, кінуўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.
21
І запытаўся ў бацькі: “Як даўно гэта яму здарылася?” А ён сказаў: “Ад дзяцінства;
22
і часта кідаў яго ў агонь і ў ваду, каб яго загубіць, але, калі можаш, ратуй нас, зжалься над намі”.
23
Езус сказаў яму: “Калі можаш”. Усё магчыма веручаму”.
24
Тады бацька хлопца, плачучы, сказаў у голас: “Веру, дапамажы майму недаверству”.
25
І калі Езус убачыў, што набягае натоўп людзей, забараніў нячыстаму духу, кажучы яму: “Духу глухі і нямы! Я загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго”.
26
І той, крычучы і моцна тузаючы ім, выйшаў з яго. І (хлопец) зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі, што ён памёр.
27
Езус жа, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28
І калі Езус вярнуўся дамоў, вучні Ягоныя ўжо адны пыталіся ў Яго: “Чаму мы не маглі яго выгнаць?”
29
І Ён сказаў ім: “Гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі праз малітву і пост”.
30
І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.
31
Бо навучаў вучняў сваіх і казаў ім: “Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб’юць Яго, але забіты праз тры дні ўваскрэсьне”.
32
Але яны словаў гэтых не разумелі ды баяліся Яго пытацца.
33
І прыбылі ў Кафарнаўм. І калі былі ў доме, спытаўся іх Езус: “Аб чым вы ў дарозе разважалі?”
34
Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся паміж сабой, хто з іх найбольшы.
35
І Езус, сеўшы, паклікаў Дванаццаць, і кажа ім: “Калі хто хоча быць першым, будзь з усіх апошнім ды ўсіх слугою”.
36
І, узяўшы дзіця, паставіў яго паміж іх, ды, прытуліўшы яго, сказаў ім:
37
“Калі хто ў імя Маё прыйме адно з такіх дзяцей, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, дык не Мяне прыймае, але Таго, хто Мяне паслаў”.
38
Сказаў Яму Ян: “Вучыцель, мы бачылі некага, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ня ходзіць з намі”.
39
Езус жа кажа: “Не забараняйце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды у імя Маё, ня можа зараз жа блага гаварыць пра Мяне.
40
Бо хто ня супраць нас, той з намі.
41
Бо хто падасьць вам кубак вады напіцца ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць заплаты сваёй.
42
А хто згоршыць аднаго з гэтых малых, веручых у Мяне, такому лепш было б прычапіць млынавы камень на шыю яго і кінуць у мора.
43
І калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекаю ўвайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве рукі, папасьці ў пекла, у агонь нязгасны,
44
дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае.
45
І калі нага твая згаршае цябе, адсячы яе. Лепш табе храмому ўвайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве нагі, быць укінутым у пекла,
46
дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае.
47
І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсьці ў Каралеўства Божае аднавокім, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у пекла,
48
дзе чарвяк іх не памірае ды агонь не згасае.
49
Бо кожны будзе агнём пасолены.
50
Соль добрая, а калі соль зьвятрэе, дык чым яе прыправіць? Мейце ў сабе соль і супакой мейце між сабою”.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16