bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 2
Mark 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
1
І па некалькіх днях зноў Езус наведаў Кафарнаўм, і людзі пачулі, што Ён у доме.
2
І зыйшлося такое мноства, што нават пры дзьвярах не маглі памясьціцца, і казаў ім слова.
3
І прыйшлі да Яго са спараліжаваным, каторага несьлі чатырох.
4
І калі дзеля натоўпу не маглі яго паднесьці да Езуса, дык раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусьцілі насілкі, (пасьцель) на каторых ляжаў спараліжаваны.
5
А калі Езус убачыў іхнюю веру, кажа спараліжаванаму: “Сыне, адпушчаюцца табе грахі твае”.
6
Былі ж там некаторыя кніжнікі, каторыя сядзелі і думалі ў сэрцы сваім:
7
“Што Ён кажа? Блявузгае! Хто можа адпушчаць грахі, калі ня сам Бог?”
8
А Езус, адразу пазнаўшы сваім духам, што яны так думалі, сказаў ім: “Пра што думаеце ў сэрцах вашых?
9
Што лягчэй сказаць спараліжаванаму: “Адпускаюцца табе грахі”, ці мо: “Устань, вазьмі насілкі свае і хадзі”.
10
Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі, — кажа спараліжаванаму, —:
11
Табе кажу: Устань, вазьмі насілкі твае і вяртайся ў дом твой”.
12
Дык ён адразу ўстаў і, узяўшы насілкі, пайшоў на дзіва ўсім, каторыя славілі Бога, кажучы: “Мы такога ніколі ня бачылі”.
13
І Езус зноў выйшаў да мора, а ўвесь натоўп людзей пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.
14
І калі праходзіў, убачыў Левія Альфеявага, седзячага на мытні, дык кажа яму: “Ідзі за Мной!” І ён, падняўшыся, пайшоў за Ім.
15
І здарылася, калі сядзеў пры стале ў доме ягоным, сядзела разам з Езусам і Яго вучнямі шмат мытнікаў і грэшнікаў. Было бо многа іх, і яны хадзілі за Ім.
16
І кніжнікі фарысэйскія, бачачы, што Езус есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: “Чаму Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?”
17
Пачуўшы гэта, Езус кажа ім: “Не здаровым патрэбен лекар, але тым, што хварэюць. Я прыйшоў клікаць не справядлівых, але грэшнікаў”.
18
Вучні Янавы і фарысэі пасьцілі. Дык прыходзяць да Яго ды кажуць: “Чаму вось вучні Янавы і фарысэйскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?”
19
Адказаў ім Езус: “Ці ж могуць пасьціць госьці вясельля, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць пасьціць.
20
А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць пасьціць ў тыя дні.
21
Ніхто не прышывае латы з новага сукна да старога адзеньня, бо новая лата разьдзярэ старое адзеньне, і дзіра зробіцца большая.
22
Ніхто таксама не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо віно разарве мяхі, і віно выцячэ, і мяхі прападуць; таму маладое віно ўліваць трэба ў мяхі новыя.
23
Прыйшлося аднойчы Езусу ў суботу праходзіць праз палеткі, засеяныя збожжам. Вучні ж Ягоныя, ідучы наперадзе, пачалі зрываць каласы.
24
Дык фарысэі казалі Яму: “Вось, што робяць у суботу, гэта ж ня сьлед рабіць!”
25
Езус жа кажа ім: “Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны, ды тыя, што з ім былі?
26
Як увайшоў у дом Божы за Абіятара першасьвятара ды еў хлябы пакладныя, каторых нельга яму было есьці, а толькі сьвятарам, і поруч даў тым, што з ім разам былі?”
27
Ды казаў ім: “Субота ўстаноўлена для чалавека, а не чалавек для суботы.
28
Вось чаму Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар суботы”.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16