bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 15
Mark 15
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
І зараз нараніцы, па нарадзе першасьвятароў са старшынямі і кніжнікамі, значыць, усёй Рады, Езуса, зьвязаўшы, павялі і перадалі Пілату.
2
І спытаўся ў Яго Пілат: “Ці Ты — Кароль Юдэйскі?” А Езус у адказ кажа яму: “Ты кажаш”.
3
І вінавацілі Яго першасьвятары ў многіх справах.
4
Дык Пілат зноў спытаўся ў Езуса: “Чаму не адказваеш? Глядзі, колькі Цябе вінавацяць?”
5
Але Езус на гэта нічога не адказваў, так што Пілат дзівіўся.
6
На сьвята ён меў звычай звальняць ім аднаго з вязьняў, каго б захацелі.
7
Быў жа нейкі адзін, імем Бараба, увязьнены разам з бунтаўнікамі, каторы ў час бунту ўчыніў забойства.
8
І вось жа сабраўся натоўп людзей і пачаў дамагацца таго, што Пілат звычайна рабіў.
9
Пілат у адказ спытаўся ў іх: “Хочаце, выпушчу вам Караля Юдэйскага?”
10
Бо ведаў, што Яго выдалі першасьвятары праз зайздрасьць.
11
Але першасьвятары падбурылі народ, каб ім лепш выпусьціў Барабу.
12
Дык Пілат у адказ сказаў ім паўторна: “Дык што хочаце, каб я зрабіў з Каралём Юдэйскім?”
13
Але яны зноў закрычалі: “Укрыжуй Яго!”
14
Дык Пілат сказаў ім: “Што вам благога зрабіў Ён?” Але яны тым болей крычалі: “Укрыжуй Яго!”
15
І Пілат, патураючы народу, выпусьціў Барабу, а ўбічаванага Езуса выдаў на ўкрыжаваньне.
16
А жаўнеры ўвялі Яго ў панадворак, што завецца прэторыя, і склікалі ўсю кагорту.
17
І адзелі Яго ў пурпур, і, сплёўшы карону з церняў, усклалі на Яго,
18
і пачалі Яго вітаць: “Вітай, Кароль Юдэйскі!”
19
І трысьцінай білі Яго па галаве, і плявалі на Яго, і, кленчучы, пакланяліся Яму.
20
І калі ўжо назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, ды зноў адзелі Яго ў адзеньне Ягонае, ды павялі Яго на ўкрыжаваньне.
21
І прымусілі нейкага Сымона Цырэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, несьці крыж Ягоны.
22
І прывялі Яго на Гальготу, што значыць Месца Чэрапа.
23
І далі Яму выпіць віно, зьмяшане з мірай, але не прыняў.
24
І ўкрыжавалі Яго, і дзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.
25
А была гадзіна трэцяя, калі Яго ўкрыжавалі.
26
І быў надпіс віны Ягонай: “Кароль Юдэйскі”.
27
Укрыжавалі таксама двух злачынцаў, аднаго з правага, а другога з левага боку Яго.
28
І споўнілася Пісаньне: “І да злачынцаў залічаны”.
29
І праходзячыя блявузгалі на Яго, ківаючы галовамі і кажучы: “О Ты, руйнуеш сьвятыню Божую ды зноў узнаўляеш у тры дні,
30
ратуй сябе самога, зыйшоўшы з крыжа”.
31
Таксама і першасьвятары з кніжнікамі сьмяяліся з Яго, кажучы адзін аднаму: “Іншых ратаваў, а сам сябе ўратаваць ня можа.
32
Хрыстос, Кароль Ізраэля, зыйдзі цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі”. Такжа і тыя, што былі з Ім укрыжаваныя, зьневажалі Яго.
33
А калі настала гадзіна шостая, ўсю зямлю ахутала цемра ажно да гадзіны дзевятай.
34
І а дзевятай гадзіне Езус закрычаў моцным голасам: “Элёі, элёі, лема сабактані ”, што значыць: “Божа Мой, Божа Мой, чаму Мяне пакінуў?”
35
І некаторыя бліжэй стоячыя, чуючы гэта, казалі: “Ён Гальяша кліча”.
36
А адзін падбег, памачыў губку воцатам, усклаў яе на трысьціну і падаў Яму піць, гаворачы: “Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш зьняць Яго”.
37
Езус жа, закрычаўшы моцным голасам, аддаў духа.
38
І заслона ў сьвятыні разьдзёрлася на двое з верху аж да нізу.
39
Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Езус, так закрычаўшы, сканаў, сказаў: “Сапраўды, гэты чалавек быў Сын Божы”.
40
А былі там і жанчыны, здалёк паглядаючыя, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага, і Ёсэта, і Салямэя,
41
каторыя, калі Езус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму, ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.
42
І калі зьвечарэла, а быў гэта дзень Прыгатаваньня, які выпадае перад суботаю,
43
прыйшоў Язэп з Арыматэі, дастойны сябра Рады, каторы сам чакаў прыходу Каралеўства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Езуса.
44
Але Пілат сумняваўся, ці ўжо памёр, таму паклікаў сотніка і спытаўся ў яго, ці ўжо памёр,
45
і даведаўшыся ад сотніка (аб сьмерці Езуса), аддаў цела Язэпу.
46
Язэп жа купіў палатно, і зьняў цела з крыжа, увярнуў у палатно ды палажыў у магіле, каторая была высечана ў скале. І закрыў уваход каменем.
47
Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа, глядзелі, дзе пахавалі Яго.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16