bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 5
Mark 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
1
І пераплылі на другі бераг мора ў край Герацэнскі.
2
І калі выходзіў Езус з лодкі, адразу з магілаў да Яго выбег чалавек, апанаваны нячыстым духам,
3
які пражываў у магілах, і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі.
4
Бо зьвязаны і путамі, і ланцугамі, рваў часта ланцугі і разьбіваў путы, ды ніхто ня мог яго ўгамаваць.
5
І ён заўсёды днём і ноччу ў магілах і гарах крычаў ды біў сябе каменьнямі.
6
І, здалёк убачыўшы Езуса, прыбег і пакланіўся Яму,
7
крычучы моцным голасам: “Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Запрысягаю на Бога, каб мяне ня мучыў”.
8
Бо Езус загадаў яму: “Выйдзі, духу нячысты, з чалавека”.
9
І спытаў яго: “Якое тваё імя?” Ён сказаў: “Маё імя — легіён, бо нас многа”.
10
Ды прасіў яго вельмі, каб не выганяў яго з гэтага краю.
11
А там на гарах пасьвілася дужа вялікае стада сьвіней.
12
І прасілі Яго ўсе нячыстыя духі: “Пусьці нас у сьвіней, каб маглі мы ў іх увайсьці”.
13
І дазволіў ім Езус. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў сьвіні. І блізу двухтысячнае стада з вялікім імпэтам з касагору кінулася ў мора, і патанула ў моры.
14
Тыя ж, што пасьвілі яго, паўцякалі і абвясьцілі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася.
15
І прыйшлі да Езуса, ды, бачачы таго, што быў апанаваны ліхім, як ён сядзеў адзеты пры здаровым розуме, той, у якім быў легіён (дэманаў), спалохаліся.
16
І тыя, што бачылі расказалі ім, што сталася з тым, які меў дэмана, і пра сьвіней.
17
Дык прасілі яны Езуса, каб адыйшоўся ад іх межаў.
18
І калі Езус уваходзіў у лодку, пачаў яго прасіць той, што быў апанаваны ліхім, каб ён мог застацца пры Ім.
19
Але Езус не прыняў яго і кажа яму: “Ідзі да твайго дому і да тваіх, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як пашкадаваў цябе”.
20
І ён пайшоў, і пачаў абвяшчаць у Дэкаполю, што ўчыніў яму Езус, і ўсе дзівіліся.
21
І калі пераправіўся Езус у лодцы на другі бераг, зыйшлася да Яго вялікая грамада, і Ён быў каля мора.
22
І прыбыў з імі адзін начальнік сынагогі імем Яір, і, убачыўшы Езуса, упаў Яму да ног,
23
і вельмі прасіў Яго, кажучы: “Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе сваю руку, каб паздаравела і жыла”.
24
І Езус пайшоў за ім, і вялізарная грамада ішла за Ім, і націскала на Яго.
25
І адна жанчына, хворая на цячэньне крыві ад дванаццаці гадоў,
26
якая шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасьць выдала, але нічога ёй не дапамаглі, але яшчэ горш чулася,
27
калі пачула пра Езуса, падыйшла ў грамадзе ззаду і дакранулася Ягонага адзеньня,
28
бо яна казала: “Калі толькі дакрануся Яго адзеньня, паздаравею”.
29
І зараз жа затрымалася крывацеча і адчула на целе, што паздаравела ад хворасьці.
30
І Езус адразу адчуў, што моц, што ў Ім была, выйшла з Яго. Дык зьвярнуўшыся да грамады, спытаўся: “Хто дакрануўся адзеньня Майго?”
31
Вучні Ягоныя казалі Яму: “Бачыш, як грамада цісьнецца, і пытаеш: Хто дакрануўся да Мяне?”
32
Але Ён паглядзеў кругом, каб пабачыць тую, каторая дакранулася Яго.
33
Жанчына ж, баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і сказала ўсю праўду.
34
І Езус сказаў ёй: “Дачка! Вера твая аздаравіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь аздароўлена ад хваробы тваёй”.
35
Калі яшчэ Езус гаварыў, прыходзяць да начальніка сынагогі людзі і кажуць: “Дачка твая памерла, пашто яшчэ турбуеш Вучыцеля?”
36
Езус жа, пачуўшы сказанае слова, кажа да начальніка сынагогі: “Ня бойся, толькі мей веру”.
37
І не дазволіў нікому ісьці за Ім, адно Пятру, Якубу і Яну, брату Якуба.
38
І прыходзяць у дом начальніка сынагогі, і бачаць трывогу, плач і галашэньне вялікае.
39
І, увайшоўшы, кажа ім: “Чаму сумуеце і плачаце? Дзяўчынка не памерла, але сьпіць”.
40
І сьмяяліся з Яго. Езус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ бацьку і маці дзяўчынкі ды тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.
41
І, узяўшы за руку дзяўчынкі, кажа ёй: “Таліта кум”, што значыць: “Дзяўчынка, табе кажу, устань!”
42
І зараз жа ўстала дзяўчынка, і хадзіла, а мела яна дванаццаць гадоў. І ўсе дзівіліся з дзіва вялікага.
43
І загадаў ім моцна, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есьці.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16