bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 13
Mark 13
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
1
І, калі Езус выходзіў са сьвятыні, адазваўся да Яго адзін з вучняў Ягоных: “Вучыцель, глянь, што за камяні ды якія пабудовы!”
2
У адказ кажа яму Езус: “Бачыш усе гэтыя вялізарныя будоўлі? Не застанецца з іх каменя на камені, які б ня быў развалены”.
3
І калі Езус сядзеў на гары Аліўнай насупраць сьвятыні, пыталіся Яго асобна Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй:
4
“Скажы нам, калі гэта станецца, ды што за знак будзе, калі ўсё гэта пачне збывацца?”
5
Адказваючы, Езус пачаў ім казаць: “Глядзіце, каб вас хто ня зьвёў.
6
Бо многа прыйдзе ў імя Маё, каторыя будуць казаць: “Гэта я”, і яны многіх зьвядуць.
7
А калі пачуеце пра войны і пра весткі ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца, але на гэтым не канец.
8
Бо паўстане народ на народ, ды каралеўства на каралеўства, ды будуць месцамі землятрусы і голад. Гэта пачатак цярпеньня.
9
Глядзіце самі сябе. Будуць вас аддаваць у суды і біць у сынагогах, і будуць вас стаўляць перад намесьнікамі і каралямі дзеля Мяне на сьведчаньне.
10
І трэба, каб перш было абвешчана Эвангельле ўсім народам.
11
І калі вас цягаць будуць на асуджэньне, ня думайце раней, што маеце гаварыць, але што дадзена вам будзе ў гэты час, тое кажыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
12
І будзе выдаваць на сьмерць брат брата і бацька сына; і дзеці збунтуюцца супраць бацькоў ды будуць забіваць іх.
13
І будзеце вы ў ненавісьці ў-ва ўсіх дзеля імя Майго. Але хто вытрымае да канца, будзе збаўлены.
14
Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пашыраную там, дзе ня мела быць, — хто чытае, хай разумее, — тады тыя, якія ў Юдэі, хай уцякаюць у горы,
15
а хто на даху, хай не зыходзіць у дом, ды хай не ідзе, каб што ўзяць з дому свайго,
16
і хто на полі, хай не вяртаецца, каб узяць вопратку сваю.
17
Гора будзе цяжарным ды кормячым у тыя дні.
18
Дзеля таго маліцеся, каб не сталася гэта ў зіму.
19
Бо ў тыя дні будзе такая туга, якой не было ад стварэньня сьвету, які Бог стварыў, аж дасюль.
20
І калі б Госпад не скараціў тых дзён, не ацалеў бы ніхто, але (Госпад) скараціў дні дзеля сваіх выбраных, якіх Ён выбраў.
21
І калі б хто вам тады сказаў: “Вось тут Хрыстос, або там”, ня верце.
22
Бо паявяцца фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі ды цуды, каб зьвесьці, калі гэта магчыма, нават выбраных.
23
Дык глядзіце: Я вам усё прадказаў.
24
А па тузе ў тыя дні зацьмее сонца, ды месяц ня дасьць сьвятла свайго,
25
і зоркі нябесныя падаць будуць, ды магуцьці, што на небе, стануць хістацца.
26
І тады ўбачаць Сына Чалавечага, прыходзячага ў воблаку з вялікай магутнасьцю і славаю.
27
І тады пашле анёлаў сваіх і сабярэ з чатырох вятроў ад краю зямлі да краю неба выбраных сваіх.
28
З фіговага дрэва бярыце прыклад. Калі ўжо яго галінка робіцца мяккай і пускае лісты, ведаеце, што ўжо блізка лета.
29
Так і вы, калі ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што і гэта блізка, у дзьвярах.
30
Сапраўды кажу вам: не праміне род гэты, аж гэта ўсё станецца.
31
Неба і зямля счэзнуць, але словы Мае трываць будуць.
32
А дня тога і хвіліны ніхто ня ведае; ані анёлы ў небе, ані Сын, толькі Айцец.
33
Глядзіце, чувайце і маліцеся, бо ня ведаеце, калі гэты час надыйдзе.
34
Як чалавек, які выехаў у дарогу і пакінуў свой дом, і даў уладу сваім слугам, кожнаму свой абавязак, а прыдзьвернаму пільнаваць.
35
Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі гаспадар дому вернецца: вечарам, ці апоўначы, ці калі певень засьпявае, ці раніцай,
36
каб, калі вернецца неспадзявана, не застаў вас сьпячымі.
37
А што вам кажу, усім кажу: чувайце!”
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16