bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 14
Mark 14
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
1
А да Пасхі і сьвята Праснакоў заставалася два дні. Дык першасьвятары і кніжнікі шукалі, як Езуса схапіць хітрасьцю і забіць.
2
Казалі аднак: “Толькі не ў сьвяточны дзень, каб не дайшло да замяшаньня ў народзе”.
3
І калі Езус быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажанага, і супачываў за сталом, прыйшла жанчына, маючая алябастравую пасудзінў каштоўнага алею нардовага, і, пабіўшы алябастар, выліла Езусу на галаву.
4
А некаторыя з прысутных абураліся ў сабе і казалі: “Пашто было марнаваць гэты алей?
5
Можна было гэты алей прадаць даражэй, чым за трыста дынараў, і надзяліць убогіх”. І наракалі на яе.
6
А Езус бараніў: “Пакіньце яе! Чаму робіце ёй прыкрасьць? Яна добры ўчынак зрабіла адносна Мяне.
7
Бо ўбогіх заўсёды маеце ў сябе і, калі захочаце, зможаце ім добра рабіць, а Мяне не заўсёды мець будзеце.
8
Яна, што магла, зрабіла: намашчэньнем цела Маё прыгатавала на пахаваньне.
9
Сапраўды кажу вам: Ва ўсім сьвеце, дзе толькі будзе вешчана Эвангельле, што яна зрабіла, будзе расказвацца ў памяць аб ёй”.
10
А Юда Іскарыёт, адзін з Дванаццаці, пайшоў да першасьвятароў, каб Яго выдаць.
11
Яны вельмі ўзрадаваліся і абяцалі Яму даць грошы. Ён жа шукаў, як Яго ў адпаведны час выдаць.
12
У першы дзень (сьвята) Праснакоў, калі забіваецца ягнё пасхальнае, кажуць Яму вучні: “Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есьці Пасху?”
13
І пасылае двух вучняў сваіх і кажа ім: “Ідзіце ў горад, і спаткае вас чалавек, які будзе несьці збан вады; ідзіце за ім.
14
І, куды ўвойдзе, скажыце гаспадару дома: “Вучыцель кажа: Дзе Мне прызначана сьвятліца, у якой разам з Маімі вучнямі мог бы спажываць Пасху?”
15
Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу прыгатаваную; вось там прыгатуйце месца нам”.
16
Дык адправіліся вучні Ягоныя ў горад ды знайшлі, як ім сказаў, і прыгатавалі Пасху.
17
І калі настаў вечар, прыходзіць туды з Дванаццацьцю.
18
І калі сядзелі за сталом і елі, кажа Езус: “Сапраўды кажу вам: Адзін з вас, каторы есьць са Мною, выдасьць Мяне”.
19
Яны пасмутнелі і адзін за другім сталі пытацца: “Ці гэта ня я?”
20
Езус кажа ім: “Адзін з Дванаццаці, які мачае са Мною руку ў місе.
21
Што праўда, Сын Чалавечы ідзе, як аб ім напісана. Аднак гора чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены! Лепш было б, каб той чалавек ня быў нарадзіўшыся”.
22
І калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, і, багаславіўшы, ламаў і даў ім, і казаў: “Бярыце, гэта ёсьць Цела Маё”.
23
І, ўзяўшы келіх, падзяку складаючы, даў ім; і пілі з яго ўсе.
24
І казаў ім: “Гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, каторая за многіх праліваецца.
25
Сапраўды кажу вам: Ня буду піць ужо з гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць новае (віно) ў Каралеўстве Божым”.
26
І, адсьпяваўшы гімн, узьняліся на гару Аліўную.
27
І кажа ім Езус: “У гэту ноч вы ўсе згоршыцеся з Мяне, бо напісана: “Удару пастыра і разьбягуцца авечкі”,
28
але калі ўваскрэсну, папераджу вас у Галілеі”.
29
А Пётар кажа Яму: “Хоць бы ўсе згоршыліся з Цябе, але ня я”.
30
І кажа яму Езус: “Сапраўды кажу табе: Ты сёньня, у гэту ноч, перш, чым двойчы певень засьпявае, тройчы вырачашся Мяне”.
31
Але ён тым мацней гаварыў: “Хоць бы мне трэба было памерці з Табою, ня выракуся Цябе”. Падобна і ўсе яны казалі.
32
І прыходзяць ў сяло, званае Гетсэманія, і кажа Езус вучням сваім: “Пабудзеце тут, пакуль Я памалюся”.
33
І бярэ з сабою Пятра, і Якуба, і Яна, і пачаў тужыць і сумаваць.
34
І кажа ім: “Сумная душа Мая аж да сьмерці, пабудзьце тут і чувайце”.
35
І, крыху адыйшоўшыся, Ён упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая часіна.
36
І казаў: “Абба, Ойча! Табе ўсё магчыма, ухілі ад Мяне гэту чашу, аднак ня тое, што Я хачу, але што Ты!”
37
І прыходзіць да іх, і знаходзіць іх сьпячых. Дык кажа Пятру: “Сымон, ты сьпіш? Ня мог бы ты хоць гадзіну ня спаць?
38
Чувайце і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне: бо дух ахвочы, але цела кволае”.
39
І, адыйшоўшыся, зноў маліўся ў гэтыя самыя словы.
40
І, зноў вярнуўшыся, застаў іх сьпячымі, бо вочы іхнія былі сонныя, і ня ведалі, што Яму казаць.
41
Ды трэці раз прыходзіць да іх і кажа ім: “Сьпіце яшчэ і адпачываеце? Даволі! Ужо прыйшла пара: вось жа Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.
42
Падымайцеся, ідзёмце, ужо блізка той, хто Мяне мае выдаць”.
43
І калі Езус яшчэ гаварыў, надыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікая грамада з мячамі і палкамі ад першасьвятароў, і кніжнікаў ды старшыняў.
44
Здраднік жа Ягоны даў ім знак, кажучы: “Каго я пацалую, гэта Ён, хапайце Яго і вядзіце асьцярожна”.
45
І калі надыйшоў, зараз жа прыступіўся да Езуса і кажа: “Раббі!”, і пацалаваў Яго.
46
Яны ж наваліліся на Яго і схапілі Яго.
47
А адзін з тых, што былі з Езусам, выцягнуўшы меч, ударыў слугу першасьвятара і адсёк яму вуха.
48
І ў адказ Езус кажа ім: “Як на разбойніка выйшлі з мячамі і палкамі, каб узяць Мяне.
49
Штодзень быў Я з вамі ў сьвятыні, вучачы, і вы ня ўзялі Мяне, але няхай зьдзейсьнілісяцца Пісаньне”.
50
Тады вучні Ягоныя, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі.
51
І адзін юнак, адзеты толькі посьцілкай на голае цела, ішоў за Ім, і яго схапілі,
52
але ён выкруціўся з посьцілкі і голы ўцёк ад іх.
53
І прывялі Езуса да першасьвятара, і сабраліся першасьвятары, старшыні і кніжнікі.
54
Пётар жа здалёку ішоў за Ім, аж увайшлі яны ў панадворак першасьвятара, і потым сядзеў са слугамі, і грэўся пры агні.
55
А першасьвятары ды ўся Рада шукалі сьведчаньня супраць Езуса, каб засудзіць Яго на сьмерць, але не знаходзілі.
56
Бо многа фальшыва сьведчылі супраць Яго, але іх сьведчаньні не зыходзіліся.
57
І некаторыя, падняўшыся, фальшыва сьведчылі супраць Яго, кажучы:
58
“Мы чулі, як Ён казаў: “Развалю гэту сьвятыню, пабудаваную рукамі, а па трох днях збудую іншую, якая будзе не рукамі пабудавана”.
59
Але і іх сьведчаньні не зыходзіліся.
60
І першасьвятар, стаўшы пасярэдзіне, спытаўся ў Езуса: “Чаму нічога не адказваеш, што яны Табе закідаюць?”
61
Езус жа маўчаў і нічога не адказваў. Тады першасьвятар спытаўся Яго, кажучы: “Ці Ты — Хрыстос, Сын Багаслаўленага?”
62
Езус сказаў яму: “Я ёсьць, і вы ўбачыце Сына Чалавечага, седзячага праваруч Магутнасьці ды прыходзячага ў воблаках нябесных”.
63
І першасьвятар, разьдзіраючы адзеньне сваё, кажа: “Пашто патрэбны нам яшчэ сьведкі?
64
Вы чулі блюзьнерства; што думаеце?” І яны ўсе прысудзілі, што Ён варты сьмерці.
65
І некаторыя пачалі на Яго пляваць і засланяць твар Яго ды біць кулакамі, кажучы, на Яму: “Праракуй!” І слугі білі Яго па твары.
66
І калі Пётар быў на панадворку, на вуліцы, прыходзіць адна з служанак першасьвятара
67
і, убачыўшы Пятра, які грэўся, прыглядаючыся яму, кажа: “І ты быў з Езусам Назарэцкім?”
68
Але ён запярэчыў, кажучы: “Але я ня ведаю, ані разумею, пра што ты гаворыш”. І выйшаў на вонкі панадворку, і засьпяваў певень.
69
І служанка, зноў угледзеўшы яго, пачала казаць акружаючым: “Гэта адзін з іх”.
70
А ён паўторна адрокся. І небавам, тыя, што там стаялі, кажуць Пятру: “Ты запраўды з іх, бо ты — Галілеец”.
71
А ён пачаў клясьціся і прысягаць: “Ня ведаю гэтага чалавека, аб якім кажаце”.
72
І адразу зноў засьпяваў певень. Тады Пётар успомніў словы, якія яму казаў Езус: “Раней чым двойчы засьпявае певень, ты тры разы вырачашся Мяне”, і пачаў плакаць.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16