bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 6
Mark 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
1
І, выйшаўшы адтуль, Езус у таварыстве сваіх вучняў направіўся ў сваю бацькаўшчыну.
2
І калі прыйшла субота, пачаў вучыць у сынагозе. І многія з слухаючых захапляліся Яго навукаю ды казалі: “Скуль жа гэта ўсё ў Яго? І што гэта за мудрасьць, дадзеная Яму, ды моц такая, што дзейнічае праз Яго рукі?
3
Ці ж гэта не рамесьнік, сын Марыі, ці ня брат Якуба і Язэпа, Юды і Сымона? Ці ж і Ягоныя сёстры не прабываюць сярод нас?” І горшыліся з Яго.
4
І сказаў ім Езус: “Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў сваёй бацькаўшчыне, ды ў сваіх родных, ды ў доме сваім”.
5
І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькі хворых аздаравіў, усклаўшы рукі на іх.
6
І дзівіўся з іхняга недаверства. І, вучачы, абходзіў вакалічныя вёскі.
7
І паклікаў Дванаццаць, і пачаў пасылаць іх па двух, і даў ім уладу над нячыстымі духамі,
8
і загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу апрача кія: ані торбы, ані хлеба, ані грошы ў капшуку,
9
каб толькі ў сандалы абуваліся і не адзявалі дзьвёх вопраткаў.
10
Ды казаў ім: “Дзе зойдзеце ў дом, там заставайцеся да вашага адыходу адтуль.
11
А калі вас ня прымуць і ня будуць слухаць, выходзячы, абтрасіце пыл з вашых ног на сьведчаньне ім”.
12
І яны, выйшаўшы, заклікалі да навяртаньня,
13
ды многа дэманаў выганялі, і многіх намашчалі алеем і аздараўлялі.
14
І дачуўся Герод, бо імя Езуса сталася ведамым, і сказаў: “Ян Хрысьціцель уваскрос, і таму многа цудаў ён творыць”.
15
Другія ж казалі, што гэта Гальяш. Яшчэ іншыя гаварылі, што гэта прарок, або адзін з прарокаў.
16
Пачуўшы гэта ўсё, Герод сказаў: “Гэта Ян, катораму я адсёк галаву, ён уваскрос”.
17
Бо сам Герод паслаў і схапіў Яна, і зьвязаў яго ў вязьніцы дзеля Герадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку.
18
Ян сварыўся на Герода: “Нельга табе мець за жонку жонку брата твайго”.
19
А Герадыяда злавала на яго і хацела яго загубіць, але не магла,
20
бо Герод баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы ды сьвяты, і сьцярог яго ды шмат чаго рабіў, слухаючыся яго, і ахвотна яго слухаў.
21
І з нагоды сваіх урадзін Герод справіў баль для князёў, начальнікаў, трыбунаў і старшыняў Галілейскіх.
22
І калі дачка Герадыяды паявілася на балі і танцавала, то спадабалася Героду і банкетуючым. І сказаў кароль дзяўчыне: “Прасі мяне, што хочаш, і я дам табе”.
23
І прысягнуў ёй: “Пра што будзеш прасіць, дам табе, хоць бы нават палову каралеўства майго”.
24
Яна, выйшаўшы, спыталася ў маці сваёй: “Чаго мне прасіць?” Тая ж сказала: “Галаву Яна Хрысьціцеля”.
25
Дык яна борзда пабегла да караля і прасіла: “Хачу, каб зараз даў ты мне галаву Яна Хрысьціцеля”.
26
І засмуткаваў кароль, але дзеля гэтае клятвы ды дзеля банкетаваўшых не хацеў ёй адмаўляць,
27
і паслаў ката, і загадаў прынесьці галаву яго.
28
І кат пайшоў, і адсек галаву ў вязьніцы ды прынёс галаву яго на місе, ды падаў дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе сваёй маці.
29
Пачуўшы пра гэта, вучні ягоныя прыбылі, і забралі яго цела, і палажылі яго ў магіле.
30
І, вярнуўшыся да Езуса, апосталы расказалі Яму ўсё, што рабілі і чаго вучылі.
31
І Езус кажа ім: “Ідзіце адны ў пустыннае месца, ды аддыхніце крыху”. Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесьці ня мелі часу.
32
Дык, сеўшы ў лодку, адплылі на бязьлюднае месца адны.
33
Але многія бачылі іх адплываючых, і, дадумаўшыся куды, зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў, і выперадзілі іх.
34
І, выйшаўшы на бераг, Езус убачыў вялікі натоўп людзей і пашкадаваў іх, бо былі як авечкі без пастыра, і пачаў іх вучыць многа чаго.
35
І калі мінула шмат часу, прыйшлі да Яго вучні Яго і казалі: “Тут пустыннае месца, а час ужо позьні,
36
адпусьці іх, каб пайшлі да бліжэйшых сёлаў і вёсак, ды купілі сабе штосьці паесьці”.
37
У адказ кажа ім Езус: “Вы дайце ім есьці”. Яны адказалі: “Няўжо маем ісьці, і купіць за дзьвесьце дынараў хлеба, і даць ім есьці?”
38
Езус пытае ў іх: “Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!” І калі праверылі, кажуць: “Пяць і дзьве рыбы”.
39
Дык загадаў ім пасадзіць усіх на зялёнай траве, грамадамі.
40
Дык паселіся, грамада за грамадой, па сто і па пяцьдзесят.
41
І Езус, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуў у неба, пабагаславіў і паламаў хлябы, і даў вучням сваім, каб падавалі людзям. І дзьве рыбы разьдзяліў між усіх.
42
І ўсе елі, і наеліся,
43
і з астаткаў сабралі дванаццаць кашоў і рэшткі рыбы.
44
А тых, што елі, было пяць тысяч мужчынаў.
45
І зараз змусіў Езус вучняў сваіх сесьці ў лодку і перад Ім плысьці на другі бераг у Бэтсаіду, пакуль Ён адпусьціць людзей.
46
І, адправіўшы іх, сам пайшоў на гару маліцца.
47
І калі сьцямнела, лодка была на сярэдзіне мора, Ён жа адзін на зямлі.
48
І бачачы іх, як мучыліся пры вёслах, бо дуў супраўціўны вецер, каля чацьвёртай варты ноччу прыйшоў да іх, ідучы па моры, ды маніўся мінуць іх.
49
Але яны, убачыўшы Езуса, ідучага па моры, думалі, што гэта здань, і закрычалі.
50
Усе бо бачылі Яго і стрывожыліся. Ён зараз прамовіў да іх, ды сказаў ім: “Супакойцеся, гэта Я, ня бойцеся!”
51
І увайшоў у лодку да іх, і вецер сьціх. Ды тым болей яны дзівіліся ў душы,
52
бо нічога не зразумелі з хлябамі, бо сэрца іх было засьлеплена.
53
І калі пераплылі, апынуліся ў зямлі Генэсарэцкай і прысталі да берагу.
54
І ледзь выйшлі з лодкі, адразу пазналі Яго (людзі),
55
і, разьбегшыся па ўсёй той ваколіцы, пачалі на лежаках зносіць хворых туды, дзе, як чулі, быў Езус.
56
І, калі ўваходзіў у якое-колечы пасяленьне, або горад, або вёску, клалі перад Ім хворых на пляцах, і прасілі Яго, каб хоць краю Яго адзеньня маглі дакрануцца; і колькі з іх дакранулася Яго, былі аздароўлены.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16