bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 10
Mark 10
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
1
І, выйшаўшы адтуль, Езус прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам. І там зноў сабралася вакол Яго многа людзей, і Ён, як звычайна, навучаў іх.
2
І, падыйшоўшы, фарысэі пыталіся Яго, зводзячы: “Ці належыцца мужу кінуць жонку?”
3
Езус у адказ сказаў ім: “А што вам загадаў Майсей?”
4
Яны адказалі: “Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і пакінуць яе”.
5
У адказ сказаў ім Езус: “Дзеля жорсткасьці сэрца вашага даў ён вам такі загад.
6
Але на пачатку стварэньня мужчынай і жанчынай стварыў іх Бог.
7
Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці ды злучыцца з жонкаю сваёю
8
ды будуць двое адным целам; дык іх ужо ня двое, але адно цела.
9
Што вось Бог злучыў, хай чалавек не разлучае”.
10
І дома зноў пра тое самае пыталіся ў Яго вучні.
11
І кажа ім: “Хто пакіне жонку сваю і возьме іншую, той чужаложыць.
12
І калі б жонка пакінула мужа свайго ды пайшла б за іншага — чужаложыць”.
13
І прыносілі дзеткі да Яго, каб да іх дакрануўся. А вучні забаранялі ім.
14
Бачачы гэта, Езус абурыўся на іх і кажа ім: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне ды не забараняйце ім, бо такіх ёсьць Каралеўства Божае.
15
Сапраўды кажу вам: Калі хто ня прыйме Каралеўства Божага як дзіця, ня ўвойдзе ў яго”.
16
І, абняўшы іх і ўсклаўшы на іх рукі свае, багаславіў іх.
17
Калі Езус выходзіў у дарогу, прыбег нехта і, упаўшы перад ім на калені, пытаўся ў Яго: “Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?”
18
Езус жа сказаў яму: “Чаму Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
19
Ведаеш прыказаньні: не забівай, не чужалож, не крадзі, не гавары фальшывага сьведчаньня, не рабі крыўды, паважай бацьку свайго і маці”.
20
А ён у адказ сказаў: “Вучыцель, я гэта ўсё спаўняў ад маленства свайго”.
21
Езус жа, глянуўшы на яго, узьлюбіў яго ды сказаў яму: “Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, а тады прыходзь і ідзі за Мною”.
22
Той, засмучаны гэтым словам, адыйшоўся сумны, бо меў вялікую маёмасьць
23
І Езус, паглядзеўшы вакол, кажа сваім вучням: “Як цяжка тым, што маюць багацьце, увайсьці ў Каралеўства Божае”.
24
Вучні ж дзівіліся дзеля словаў Ягоных. Але Езус зноў кажа ім: “Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Каралеўства Божае тым, хто надзею ўскладае на багацьце.
25
Лягчэй вярблюду праціснуцца праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Каралеўства Божае”.
26
А яны тым болей дзівіліся, гаворачы між сабою: “Ды хто можа быць збаўлены?”
27
Езус, паглядзеўшы на іх, кажа: “У людзей гэта немагчыма, але ў Бога ўсё магчыма”.
28
Дык Пётар пачаў гаварыць Яму: “Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой”.
29
Кажа Езус: “Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або матку, або бацьку, або сыноў, або поле дзеля Мяне і дзеля Эвангельля,
30
каб ён не атрымаў у сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, і братоў, і сёстраў, і матак, і дзяцей, і палёў сярод перасьледаваньняў, ды жыцьцё вечнае ў будучым веку.
31
І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі”. Трэцяе прадказаньне сьмерці і ўваскрасеньня
32
І былі ў дарозе ў Ерузалім, і Езус ішоў перад імі, а яны, за Ім ідучы, дзівіліся і былі ў страху. І паклікаў зноў Дванаццаць ды пачаў казаць, што мае стацца:
33
“Вось жа ўваходзім у Ерузалім; і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць паганам,
34
і будуць з Яго зьдзекавацца і пляваць на Яго, будуць бічаваць Яго ды заб’юць Яго, але праз тры дні Ён уваскрэсьне”.
35
І падыйшлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Зэбэдэевы, кажучы: “Вучыцель, хочам, каб зрабіў нам, пра што будзем прасіць Цябе”.
36
Спытаўся ў іх: “Што хочаце, каб Я вам зрабіў?”
37
Яны ж сказалі: “Дай нам, каб сядзець у Цябе аднаму па правым баку, а другому — па левым у хвале Тваёй”.
38
Езус жа кажа ім: “Ня ведаеце, пра што просіце. Ці ж можаце піць келіх, які Я п’ю, або хрысьціцца хростам, якім Я хрышчуся?”
39
Яны адказалі Яму: “Можам”. Езус кажа ім: “З келіха, з якога Я п’ю, будзеце, піць, ды хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны.
40
Але сядзець з правага боку Майго або з левага ня Мне даваць вам, але каторым прыгатавана”.
41
Чуючы ж гэта, дзесяць пачалі абурацца на Якуба і Яна.
42
І, паклікаўшы іх, Езус кажа: “Ведаеце, што тыя, каторыя ўважаюцца за валадароў народаў, пануюць над імі, ды князі іхнія маюць уладу над імі.
43
Ня так будзе паміж вамі, але хто хацеў бы быць сярод вас большым, хай будзе вашым слугою.
44
І хто хацеў бы ў вас быць першым, хай будзе слугою ўсіх.
45
Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і даць душу сваю на адкупленьне многіх”.
46
І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхону разам з вучнямі сваімі і вялікай грамадой, сьляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе і жабраваў.
47
Пачуўшы, што гэта Езус з Назарэту, пачаў крычаць і прасіць: “Езусе, сыне Давідаў, зжалься нада мной!”
48
І сварыліся многія на яго, каб маўчаў. Але ён тым мацней крычаў: “Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!”
49
І Езус спыніўся, і казаў яго паклікаць. Дык паклікалі сьляпога і сказалі яму: “Будзь добрай надзеі, устань, кліча цябе”.
50
Ён, скінуўшы плашч свой, падняўся і прыйшоў да Езуса.
51
Езус спытаўся ў яго: “Што хочаш, каб Я табе ўчыніў?” Сьляпы адказаў Яму: “Раббоні, каб мне бачыць”.
52
І Езус кажа яму: “Ідзі, вера твая аздаравіла цябе”. І зараз ж стаў бачыць і пайшоў за Ім дарогаю.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16