bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 3
Mark 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
1
І зноў увайшоў у сынагогу. І быў там сухарукі чалавек.
2
І сачылі за Ім, ці будзе аздараўляць у суботу, каб Яго абвінаваціць.
3
І кажа (Езус) сухарукаму чалавеку: “Стань на сярэдзіне!”
4
Да іх жа кажа: “Ці ў суботу трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыцьцё выратаваць ці загубіць?” Але яны маўчалі.
5
Дык гледзячы на іх з гневам, засмучаны засьляпеньнем іхняга сэрца, кажа чалавеку: “Працягні руку сваю!” Выцягнуў тады руку, і рука яго аджыла.
6
Фарысэі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з герадыянамі адносна Яго, як бы Яго загубіць.
7
Затым Езус разам з вучнямі сваімі адыйшоў да мора. І вялікая грамада з Галілеі ішла за Ім, і з Юдэі,
8
і з Ерузаліму, з Ідумеі, і з-за Ярдану, ды з ваколіцаў Тыру і Сідону вялізарны натоўп, пачуўшы, што Езус чыніў, сабраўся да Яго.
9
Дык папрасіў (Езус) вучняў сваіх, каб парупіліся пра лодку, каб грамада не папіхала Яго.
10
Бо многіх аздараўляў, таму пхаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.
11
І духі нячыстыя, бачачы Яго, падалі перад Ім, крычучы: “Ты — Сын Божы!”
12
Ён жа строга забараняў ім выяўляць Яго.
13
І ўзыходзіць на гару, і кліча да сябе тых, каторых сам хацеў, і прыйшлі да Яго.
14
І вызначыў Дванаццаць, каб прабывалі разам з Ім, ды каб пасылаць іх прапаведываць,
15
маючы ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў;
16
і вызначыў Сымона, даўшы яму імя Пётар,
17
і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць Сыны Громавы,
18
і Андрэя, і Філіпа, і Баўтрамея, і Матэвуша, і Тамаша, і Якуба Альфеявага, і Тадэвуша ды Сымона Кананіта,
19
і Юду Іскарыёта, каторы Яго выдаў.
20
І ўваходзяць ў дом; і зыйшлася зноў грамада, так што не маглі нават хлеба зьесьці.
21
І калі пачулі гэта сваякі, выйшлі, каб узяць Яго, казалі бо яны: “Ашалеў”.
22
І кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма, казалі: “Мае Бэльзэбуля”, і: “Моцай князя чартоўскага выганяе дэманаў”.
23
І Езус, пазваўшы іх, гаварыў да іх у прыповесьцях: “Як шатан можа выганяць шатана?
24
Калі каралеўства разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца такое каралеўства.
25
І калі і дом у нязгодзе, ня можа ўтрымацца дом такі.
26
І калі шатан паўстаў на сябе самога і разьдзяліўся, ня можа ўтрымацца, але прыйшоў яму канец.
27
Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, ня можа заграбіць яго маёмасьці, калі перш ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом яго.
28
Сапраўды кажу вам: Усе грахі будуць адпушчаны сынам чалавечым, нават блюзьнерствы, якіх бы не дапусьціліся.
29
Калі б аднак хто блюзьніў супраць Духа Сьвятога, той не атрымае адпушчэньня навек, але будзе вінаваты грэху вечнага”.
30
Бо казалі яны, што Ён мае духа нячыстага.
31
І прыйшла Маці Ягоная і браты Ягоныя, і, чакаючы Яго перад домам, паслалі да Яго клікаць Яго.
32
Кругом Яго сядзеў народ, і казалі Яму: “Вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае перад домам, шукаюць Цябе”.
33
А Ён у адказ кажа ім: “Хто Маці Мая і браты Мае?”
34
І, паглядзеўшы на тых, што вакол Яго сядзелі, кажа: “Вось Маці Мая і браты Мае!
35
Хто вось спаўняе волю Бога, той — брат Мой, і сястра Мая, і Матка”.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16