bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 16
Mark 16
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
1
І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба, і Салямэя накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса.
2
І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзыходзіла сонца.
3
А гаварылі яны між сабою: “Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?”
4
І, глянуўшы, бачаць яны адвалены камень. А ён быў велізарны.
5
І, увайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, седзячага па правым баку, адзетага ў белае адзеньне, і аслупянелі.
6
Але ён адазваўся да іх: “Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага. Ён уваскрос, няма Яго тут, вось месца, дзе быў паложаны.
7
Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце, як вам казаў”.
8
І яны, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога, і нікому не казалі, бо баяліся.
9
Уваскросшы на сьвітаньні ў першы дзень тыдня, Езус найперш паказаўся Марыі Магдалене, з каторай выгнаў сем дэманаў.
10
А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым.
11
Але яны, пачуўшы, што Ён жыве і што ёй паказаўся, ня ўверылі.
12
Пасьля паказаўся двум з іх у іншым выглядзе ў дарозе ў вёску.
13
І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.
14
Нарэшце паказаўся Адзінаццаці, калі сядзелі пры стале, і карыў іхняе недаверства і закамянеласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўваскросшага.
15
І сказаў ім: “Ідзіце на ўвесь сьвет і вясьціце Эвангельле ўсяму стварэньню”.
16
Хто ўверыць і прыме хрост, будзе збаўлены. Хто ж ня ўверыць, будзе асуджаны.
17
А тым, што ўвераць, будуць такія знакі: у імя Маё будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,
18
рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае выпілі, не пашкодзіць ім, на хворых рукі класьці будуць, і яны здаравець будуць”.
19
І пасьля размовы з імі Госпад Езус узьнёсься ў неба, і сеў па правіцы Божай.
20
А яны, пайшоўшы, вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і сьцьвярджаў словы іхнія знакамі.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16