bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 8
Mark 8
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 9 →
1
У тыя дні, калі зноў сабралася вялікая грамада і ня мела чаго есьці, Езус, паклікаўшы вучняў, кажа ім:
2
“Шкада мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне, ды ня маюць чаго есьці.
3
Калі іх галодных адпраўлю дамоў, прыстануць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк”.
4
І адказалі Яму вучні Ягоныя: “Скуль зможа хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні?”
5
Дык пытаецца ў іх: “Колькі маеце хлябоў?” Яны адказалі: “Сем”.
6
Дык загадаў людзям сесьці на зямлі ды, зяўшы сем хлябоў, і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням сваім, каб раздалі людзям.
7
Мелі таксама крыху рыбаў. І іх багаславіў, і загадаў раздаць людзям.
8
І елі, і наеліся, і сабралі таго, што засталося, сем кашоў кавалкаў.
9
Было ж тых, што елі, каля чатырох тысячаў. І адпусьціў іх.
10
І адразу сеўшы са сваімі вучнямі ў лодку, прыйшоў ў ваколіцы Дальмануты.
11
І фарысэі, выйшаўшы, пачалі з Ім спрачацца, і, зводзячы Яго, дамагаліся ў Яго знаку з неба.
12
І Езус, уздыхнуўшы ў духу сваім, кажа: “Чаму гэты род патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: Знак ня будзе дадзены роду гэтаму”.
13
Ды, пакінуўшы іх, увайшоў у лодку і адправіўся на другі бераг.
14
І забыліся ўзяць хлеб, і мелі з сабою ў чаўне толькі адзін бохан.
15
І Ён перасьцерагаў іх, кажучы: “Глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай ды кісьлі Геродавай”.
16
І яны разважалі між сабой, што ня маюць хлеба.
17
І Езус, ведаючы гэта, кажа ім: “Чаму бядуеце, што ня маеце хлеба? Дасюль ня можаце ўцяміць і зразумець? Яшчэ засьлеплены сэрцы вашыя?
18
Няўжо, маючы вочы, ня бачыце ды, маючы вушы, ня чуеце? Ня памятаеце,
19
як Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысяч, колькі вы астаткаў сабралі поўных кашоў?” Кажуць Яму: “Дванаццаць”.
20
“А калі Я сем хлябоў падзяліў між чатырох тысяч, дык колькі тады сабралі кашоў кавалкаў?” Кажуць Яму: “Сем”.
21
І сказаў ім: “Дык яшчэ не разумееце?”
22
І прыходзяць ў Бэтсаіду. І прыводзяць да Яго сьляпога, ды просяць Яго, каб дакрануўся да яго.
23
Дык узяўшы сьляпога за руку, завёў яго за вёску і, плюнуўшы ў вочы яму і ўсклаўшы свае рукі на яго, спытаўся ў яго, ці ён бачыць.
24
А той, гледзячы, сказаў: “Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць”.
25
Затым зноў усклаў рукі на вочы яго, і той пачаў бачыць; і так паздаравеў, і ясна мог усё бачыць.
26
І адправіў яго у дом свой, кажучы: “Вярніся ў дом свой і, калі прыйдзеш у вёску, не расказвай нікому”.
27
І направіўся Езус з вучнямі сваімі ў пасяленьні Цэзарэі Філіпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў сваіх: “За каго Мяне лічаць людзі?”
28
Яны адказалі Яму: “Адны — за Яна Хрысьціцеля, другія — за Гальяша, а яшчэ іншыя — за аднаго з прарокаў”.
29
Тады папытаўся Ён у іх: “А вы за каго Мяне лічыце?” У адказ сказаў Яму Пётар: “Ты — Хрыстос!”
30
І забараніў ім, каб нікому аб Ім не гаварылі.
31
Дык пачаў іх вучыць: “Сыну Чалавечаму трэба многа цярпець, і быць адкінутым старшынямі, першасьвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым ды па трох днях уваскрэснуць”.
32
І гаварыў пра гэта яўна. І Пётар, адвёўшы Яго ўбок, пачаў сварыцца на Яго.
33
Езус жа, павярнуўшыся і глянуўшы на сваіх вучняў, забараніў Пятру, кажучы: “Адыйдзі ад Мяне, шатан, бо думаеш не што Божае, але што чалавечае”.
34
І, прызваўшы людзей разам з вучнямі сваімі, казаў ім: “Калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой ды ідзе за Мною.
35
Бо хто хацеў бы зьберагчы жыцьцё сваё, той загубіць яго; а хто загубіць жыцьцё сваё дзеля Мяне і дзеля Эвангельля, той зьберажэ яго.
36
Бо што за карысьць чалавеку, калі хоць бы ўвесь сьвет здабыў, а душы сваёй пашкодзіў?
37
Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
38
Бо хто пасароміцца Мяне і словаў Маіх перад гэтым чужаложным і грэшным родам, тога і Сын Чалавечы пасароміцца, калі прыйдзе ў хвале Айца свайго з анёламі сьвятымі”.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16