bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Mark 11
Mark 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
1
Калі падыйшлі да Ерузаліму, да Бэтфагэ і Бэтаніі на гары Аліўнай, Езус пасылае двух з-пасярод вучняў сваіх
2
і кажа ім: “Ідзіце ў вёску, што перад вамі, і пры ўваходзе ў яе зараз знойдзеце асьляня прывязанае, на якім яшчэ ніхто з людзей ня езьдзіў. Адвяжыце яго і прывядзіце.
3
І калі б вас хто спытаўся: “Што вы робіце?”, скажыце: “Госпад яго патрабуе” і небавам адашле вам”.
4
Пайшлі тады і знайшлі асьляня пры варотах навонкі, на вуліцы, і адвязалі яго.
5
Некаторыя са стаяўшых пыталіся ў іх: “Чаму адвязваеце асьляня?”
6
А яны адказалі ім, як ім загадаў Езус, і пусьцілі іх.
7
І прывялі асьляня да Езуса, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Езус сеў на асьляня.
8
І многія клалі на дарозе сваё адзеньне, а іншыя галінкі з дрэваў, што расьлі ў полі.
9
І тыя, што ішлі наперадзе ды за Ім, крычалі: “Гасанна! Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада!
10
Багаслаўлена каралеўства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Гасанна на вышынях!”
11
І ўвайшоў у Ерузалім у сьвятыню; і агледзеўшы ўсё, бо ўжо была вячэрняя пара, з Дванаццацьма выйшаў у Бэтанію.
12
І назаўтра, калі выходзіў з Бэтаніі, адчуў голад.
13
І калі здалёк ўбачыў дрэва фіговае, пакрытае лістотаю, падыйшоў, можа што на ім знойдзе. І калі падыйшоў да дрэва, нічога, акрамя лістоты, не знайшоў, бо не была пара на фігі.
14
Тады сказаў Ён дрэву: “Няхай ўжо ніколі ня есьць з цябе ніхто пладоў”. І чулі гэта вучні Ягоныя.
15
І прыходзіць у Ерузалім. І калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы мянялаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў.
16
Ды не дазволіў, каб якую рэч пераносілі праз сьвятыню.
17
І навучаў іх у гэтыя словы: “Няўжо не напісана: “Дом Мой — домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў”.
18
Пачуўшы гэта, першасьвятары і кніжнікі шукалі, як Яго загубіць, бо баяліся Яго, бо ўсе людзі захапляліся Яго навукаю.
19
А калі зьвечарэла, выйшлі з горада.
20
І, праходзячы нараніцы, убачылі дрэва фіговае ссохшым ад карэньняў.
21
Ды, прыпомніўшы, Пётар кажа Езусу: “Вучыцель, паглядзі, фіговае дрэва, што Ты пракляў, ссохла”.
22
І Езус у адказ кажа ім: “Мейце веру Божую!
23
Сапраўды кажу вам: каб хто сказаў гэтай гары: “Падыміся і кінься ў мора”, і не сумняваўся ў сэрцы сваім, але верыў, што станецца, як скажа, збудзецца яму.
24
Таму кажу вам: Усё, пра што ў малітве просіце, верце, што атрымаеце, і будзе вам.
25
І калі становіцеся маліцца, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, каторы ў небе, дараваў вам грахі вашыя.
26
Калі вы не даруеце, дык і Айцец ваш, каторы ў небе, не даруе вам грахоў вашых”.
27
І зноў прыходзяць ў Ерузалім. І калі Езус хадзіў па сьвятыні, падыйшлі да Яго першасьвятары, кніжнікі і старшыні,
28
і запыталіся ў Яго: “Якою ўладаю Ты гэта робіш? Ды хто Табе даў такую ўладу, каб Ты гэта рабіў?”
29
А Езус у адказ сказаў ім: “І Я вас запытаюся адно слова, адкажыце Мне, і Я вам скажу, якою ўладай Я гэта раблю.
30
Хрост Яна з неба быў ці ад людзей? Адкажыце Мне”.
31
Яны застанаўляліся і гаварылі між сабой: “Калі скажам: З неба, скажа нам: “Дык чаму тады не ўверылі?”
32
А калі скажам: Ад людзей, дык баімося народу”, бо ўсе ўважалі Яна за праўдзівага прарока”.
33
І сказалі ў адказ Езусу: “Ня ведаем”. І Езус у адказ ім кажа: “І Я вам не скажу, якою ўладаю гэта раблю”.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16