bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 1
2 Corinthians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
1
Паўла, воляй Божай Апостал Ісуса Хрыста, і Цімахвей, брат, — царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі па ўсёй Ахайі:
2
ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3
Багаслаўлены Бог і Ацец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Ацец міласэрдзя і Бог усякага пацяшэньня,
4
што пацяшае нас у кожным горы нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, што ў усялякім горы, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас самых!
5
Бо, водле таго, як памнажаюцца ў нас мукі Хрыстовыя, гэтак памнажаецца Хрыстом і пацеха нашая.
6
Ці тужым мы, дык дзеля вашае пацехі і збаўленьня, якое дзеецца перажываньнем тых жа мук, якія й мы церпім; ці ўцяшаемся, дык дзеля вашае пацехі і збаўленьня.
7
I надзея нашая аб вас цьвёрдая, бо ведаем, што вы ўчасьнікі як мук нашых, так і пацяшэньня.
8
Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі аб нашым горы, што сталася нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам праз сілу, ажно не спадзяваліся астацца жывымі.
9
Але самыя ў сабе мелі прыгавор сьмяротны, каб спадзявацца не на самых сябе, а на Бога, што мертвых ускрашае.
10
Які і выбавіў нас ад гэткае сьмерці і выбаўляе, і на Якога спадзяемся, што й яшчэ выбаўляць будзе
11
пры дапамозе і вашай малітве за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.
12
Бо пахвала нашая гэткая: пасьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце й яснаце Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі на сьвеце, асабліва-ж у вас.
13
I мы пішам вам ня іншае, як тое, што вы ці чытаеце, ці разумееце, дый спадзяюся, што даканца зразумееце,
14
як вы часткова і зразумелі ўжо ў нас, што будзем пахвалой вашай, таксама, як і вы нашай, у дзень Госпада Ісуса.
15
I з гэтай пэўнасьцяй меўся я прыйсьці да вас раней, каб вы другі раз мелі ласку,
16
ды праз вас прайсьці ў Македонію, з Македоніі-ж ізноў прыйсьці да вас, а вы правялі-б мяне ў Юдэю.
17
Маючы гэткае жаданьне, ці-ж я лёгкадумна нешта зрабіў? Ці, што я надумываю, водле цела надумываю, каб было ў мяне то так, так, то не, не?
18
Верны-ж Бог, што слова нашае да вас ня было так і не!
19
Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, пра Якога мы ў вас абвяшчалі, — і я, і Сілуан, і Цімахвей, — ня быў так і не, але было ў Ім так.
20
Бо колькі ёсьць абяцаньняў Божых, у Ім так і ў Ім амін, на славу Богу праз нас.
21
Той жа, хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог,
22
Які і запячатаў нас, і даў задатак Духа ў сэрцах нашых.
23
Я-ж Бога клічу ў сьведкі на душу маю, што, ашчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў у Карынт
24
не затым, што пануем над вераю вашай, — але мы дапамагаем радасьці вашай: бо верай вы цьвёрдыя.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13