bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 10
2 Corinthians 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
1
Сам-жа я, Паўла, што асабіста між вамі ціхі, а завочна адважны супраць вас, малю вас лагоднасьцяй і паблажлівасьцяй Хрыстовай;
2
прашу-ж, каб мне, як буду між вамі, ня быць адважным з тэй упэўненасьцяй, з якой думаю адважыцца супраць некаторых, што лічаць нас так, як быццам мы ходзім водле цела.
3
Бо мы, ходзячы ў целе, не водле цела ваюем,
4
(бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але дужая Богам на зруйнаваньне цьвярдыняў),
5
руйнуючы замыслы і ўсякае вывышшаньне, што паўстае проці пазнаньня Божага, і бяручы ў палон усякае памышленьне на послух Хрысту,
6
і гатовыя аддмсьціць за кожную непаслухмянасьць, калі ваш послух выпаўніцца.
7
Ці на аблічча глядзіцё? Хто пэўны ў сабе, што ён Хрыстоў, той сам па сабе няхай разважае, што, як ён Хрчыстоў, гэтак і мы Хрыстовыя.
8
Бо, каб я і балей стаў хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на зьніштажэньне вашае, дык не асароміўся бы.
9
Каб не здалося, быццам я палохаю вас пасланьнямі,
10
бо, скажуць, пасланьні важкія і сільныя, а бытнасьць цела бяссільная і слова няважкае.
11
Гэтакі няхай ведае тое, што, якія мы словам у пасланьнях, ня будучы, гэткія і дзелам, будучы.
12
Бо мы не адважаемся стаўляць сябе побач ці раўнаваць з тымі, якія самі сябе выстаўляюць: тыя, што мераюць сябе самымі сабою і раўнуюць сябе з сабою, неразумныя.
13
А мы не бяз меры хваліцца будзем, але ў меру меркі, што назначыў нам Бог мерыць, каб дасягнуць і да вас.
14
Бо мы ня так, як быццам недасягнуўшыя да вас, лішне цягнемся: бо-ж дасяглі й Эвангельлем.
15
Мы не бяз меры хвалімся чужою працаю, але спадзяемся, што з узрастаньнем веры вашай з лішкам узьвялічымся і мы ў вас водле меркі нашае,
16
каб і далей вас навучаць Эвангельля, а не хваліцца прыгатаваным чужой меркай.
17
Бо, хто хваліцца, няхай хваліцца Госпадам. (Ерам 9:24)
18
Бо ня той варты, хто сам сябе хваліць, але каго хваліць Госпад.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13