bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 11
2 Corinthians 11
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 12 →
1
О, каб вы хоць крыху пацярпелі маю неразумнасьць! Але вы й церпіце мяне!
2
Бо я руплюся аб вас рупнасьцяй Божай, бо я заручыў вас з адным мужам, каб паставіць перад Хрыстом чыстую дзеву.
3
Але баюся, каб, як зьмей хітрасьцяй сваей зьвёў Еву, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся (адыйшоўшы) ад прастаты ў Хрысьце.
4
Бо, калі-б хто, прыйшоўшы, пачаў абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі-б вы прынялі іншага духа, якога ня прымаеце, або іншае Эвангельле, якога не дасталі, дык вы былі-б вельмі цярплівымі.
5
Але я думаю, што я ні ў чым не адстаў ад вышэйшых Апосталаў,
6
бо, хоць я дурны ў слове, але ня ў ведзе, бо-ж мы ў-ва ўсім зусім ведамы вам.
7
Ці саграшыў я тым, што паніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо задарма навучаў вас Эвангельля Божага?
8
У другіх цэркваў браў я, дастаючы ўтрыманьне дзеля служэньня вам, і, быўшы ў вас, ды церпячы недастатак, нікому не дакучаў, бо недастатак мой папоўнілі браты, што прыйшлі з Македоніі;
9
дый у-ва ўсім я стараўся і пастараюся быць вам не цяжкім.
10
Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне, дык пахвала гэтая ня будзе аднята ў мяне ў землях Ахайі.
11
Дзеля чаго? Ці што ня люблю вас? Богу ведама!
12
Але, што роблю, і буду рабіць, каб адрэзаць повад жадаючым поваду, каб, чым хваляцца, у тым аказаліся такімі ж, як і мы.
13
Бо гэтакія фальшывыя апосталы, крывадушныя працаўнікі, прыкідаюцца Апосталамі Хрыстовымі.
14
I ня дзіва: бо-ж і сам шатан прыкідаецца ангелам сьветласьці,
15
дык невялікая рэч, калі і служкі яго прыкідываюцца служкамі праўды; але канец іх будзе водле іх учынкаў.
16
Ізноў кажу: няхай ніхто не палічыць мяне дурным; а калі не; дык прымеце мяне хоць як дурнога, каб і мне крыху чым пахваліцца.
17
Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як-бы ў дурноце пры гэткай адвазе на пахвалу.
18
Як многія хваляцца паводле цела, дык і я буду хваліцца.
19
Бо вы людзі разумныя, ахвотна церпіце дурных;
20
церпіце, калі хто вас паняволівае, калі хто абядае, калі хто абірае, калі хто вывышшаецца, калі хто б’е вас па твару.
21
На сорам кажу, што мы як-быццам абяссілелі. А калі хто адважаецца ў чым (кажу па дурноце), дык адважаюся і я.
22
Яны Жыды? і я. Яны Ізраільцяне? і я. Яны насеньне Аўраамавае? і я.
23
Хрыстовыя служкі? (здурэўшы кажу) я балей: шмат балей у працы, бязьмерна ў ранах, балей у вастрогах і многа разоў пры сьмерці.
24
Ад Юдэяў пяць разоў дастаў па сорак без аднаго (ўдараў);
25
тройчы білі мяне кіямі, аднойчы каменавалі; тры разы разьбіваўся карабель, ноч і дзень прабыў у глыбіні.
26
Многа быў у падарожжах, у небясьпеках на рэках, у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад зямлякоў, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у месьце, у \небясьпеках між фальшывымі братамі,
27
у працы і ў зьнемажэньні, часта ня сплючы, у голадзе і смазе, часта ў пастох, у холадзе й нагаце.
28
Апрача пабочных (спраў), у мяне што-дня зборка, турбота аб усіх цэрквах.
29
Хто зьнямагаецца, каб і я не зьнямагаўся? Хто спакушаецца, каб і я не гарэў?
30
Калі мне трэба хваліцца, дык буду хваліцца маім бяссільлем.
31
Бог і Ацец Госпада нашага Ісуса Хрыста, багаслаўлены навекі, ведае, што я ня лгу.
32
У Дамаску намесьнік цара Арэты пілнаваў места Дамашчанаў, жадаючы схапіць мяне;
33
і я ў карзіне быў спушчаны з вакна па сьцяне і ўцёк ад рук ягоных.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13