bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 3
2 Corinthians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
1
Няўжо-ж пачынаць нам ізноў знаёміцца? Няўжо-ж патрэбны для нас, як для некаторых, паручаючыя лісты да вас, ці паручаючыя ад вас?
2
Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які пазнаюць і чытаюць усе людзі;
3
вы паказваеце сабою праз служэньне нашае, што вы ліст Хрыстовы, напісаны не чарніламі, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.
4
Гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста
5
не затым, што мы здольныя думаць нешта ад сябе, быццам із сябе, але здольнасьць нашая ад Бога:
6
Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
7
Калі-ж служэньне сьмерці ў літарах, выкаванае на камнях, было ў слове, ажно сыны Ізраілявы не маглі глядзець на аблічча Майсеявае праз славу аблічча яго, якая мінае,
8
дык ці ня шмат балей будзе ў славе служэньне духа?
9
Бо, калі служэньне асуджэньня есьць слава, дык шмат балей багата славаю служэньне апраўданьня.
10
Дый услаўленае навет ня слаўнае ў тэй меры з прычыны славы, што мае выявіцца.
11
Бо, калі слаўна тое, што мінае, тым балей у славе, што астаецца.
12
Дык, маючы вось гэткую надзею, паступаем з вялікай адвагаю.
13
Але ня так, як Майсей, які пакрываў аблічча свае, каб сыны Ізраілявы не пазіралі на канец таго, што мінае.
14
Але зацьміліся розумы іх, бо тая-ж заслона да сягоньняшняга дня астаецца нязьнятай пры чытаньні старога запавету, бо яна ў Хрысьце зьніштажаецца.
15
Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцах іхніх;
16
але, калі зварачаюцца да Госпада, заслона здымаецца.
17
Бо Госпад ёсьць Дух; а гдзе Дух Гасподні, там свабода.
18
Мы-ж усе, адкрытым абліччам, як у люстры, пазіраючы на славу Гасподню, перамяняемся ў той жа абраз ад славы ў славу, як ад Гасподняга Духа.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13