bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 7
2 Corinthians 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 8 →
1
Дык, умілаваныя, маючы ўсе парукі, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела й духа, зьдзейсьняючы сьвятасьць у страху Божым.
2
Зразумейце нас. Мы нікога ня крыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не абдзіралі.
3
Не на асуджэньне кажу: бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памерці, і жыць.
4
Вялікае ў мяне спадзяваньне на вас, вялікая мне пахвала за вас; я напоўнены пацехаю, маю паддастаткам радасьці пры ўсім суме нашым.
5
Бо, калі мы прышлі ў Македонію, цела нашае ня мела аніякага супакою, ды ў-ва ўсім бедавалі: звонку — напасьці, унутры — страхі.
6
Але Бог, Які пацяшае ціхіх, пацешыў нас прыходам Ціта.
7
I ня толькі прыходам яго, але і пацехаю, якою ён цешыўся з вас, пераказваючы нам аб вашай руплівасьці, аб вашым плачу, аб вашай прыхільнасьці да мяне, ажно я балей радаваўся.
8
Калі-ж я й засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў; бо бачу, што гэнае пасланьне, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.
9
Цяпер я цешуся не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся на каяньне, бо засмуціліся па Богу, каб ні ў чым ня мелі ад нас шкоды.
10
Бо смутак па Богу няруплівае пакаяньне ў збаўленьне ператварае, а смутак сьвецкі сьмерць робіць.
11
Бо-ж вось самае тое, што вы засумавалі па Богу, якую дбаласьць учыніла ў вас, а апраўдываньне, а абурэньне, а страх, а жаданьне, а рупнасьць, а адплату! У-ва ўсім вы паказалі, што вы чыстыя ў гэтай справе.
12
Дык, калі я й (пісаў да вас), то не дзеля крыўдзіцеля і не дзеля пакрыўджанага, але каб вам выявілася дбаласьць наша аб вас перад Богам.
13
Дзеля гэтага мы ўцешыліся ўцехаю вашаю; а яшчэ балей узрадаваліся мы радасьцяй Ціта, што супакоіўся дух яго ад вас усіх;
14
дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсю праўду, гэтак і перад Цітам пахвала наша аказалася праўдзіваю;
15
і сэрца яго тым балей да вас, калі ен успамінае аб паслухмянасьці ўсіх вас, як вы прынялі яго з страхам і дрыжаньнем.
16
Дык я рад, што ў-ва ўсім магу на вас пакладацца.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13