bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 8
2 Corinthians 8
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 9 →
1
Паведамляем вас, браты, аб ласцы Божай, што дадзена цэрквам Македонскім;
2
бо ў вялікай спробе горам у іх паддастаткам радасьцяў, і глыбокая ўбогасьць іх мае паддастаткам багацьця іх прастаты,
3
бо яны дабрахотлівыя па сілам і цераз сілу — я сьведчу гэта.
4
Яны вельмі прасілі нас прыняць дар і ўчасьце іх у служэньні сьвятым;
5
ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе? перш Госпаду, дый і нам па волі Божай;
6
дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і дакончыў у вас і гэтую ласку.
7
А як вы багатыя ўсім: вераю і словам, і ведаю, і ўсякай дбаласьцяй, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце дастатак.
8
Кажу гэта не як загад, але дбаласьцяй другіх выпрабовую шчырасьць і вашай любві.
9
Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, абяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбожствам разбагацелі.
10
Я даю ў гэтым раду: бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але й жадаць перш пачалі з леташняга году.
11
Цяпер-жа й канчайце рабіць, каб, як была ахвота жадаць, гэтак і закончыць водле магчымасьці.
12
Бо, калі ёсьць ахвота, дык яна прыемна водле таго, як хто мае, а не водле таго, як ня мае.
13
Бо не на тое, каб другім было палягчэньне, а вам цяжар, але каб была роўнасьць.
14
Цяпер вам дастатак дзеля іх недастатку, каб і іх дастатак быў дзеля вашага недастатку; каб была роўнасьць,
15
як напісана: Хто (сабраў) многа, ня меў лішніцы; і хто — мала, ня меў недастатку. (Вых 16:18)
16
Дзякуй Богу, які паклаў у сэрца Цітава гэткую дбаласьць аб вас;
17
бо і просьбу прыняў, і, сам больш дбалы, сваей ахвотай пайшоў да вас.
18
3 ім паслалі мы таксама брата, у-ва ўсіх цэрквах хвалёнага за дабравешчаньне;
19
дый ня толькі тое, але ён і выбраны ад цэркваў, таварыш наш з тэй ласкай, якой мы служылі на славу Самога Госпада і на вашае жаданьне,
20
высьцерагаючыся, каб не наракаў на нас хто за гэткае множства дараў, якімі мы служым,
21
бо мы думаем аб добрым ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
22
Ды паслалі мы з імі і брата нашага, якога дбаласьць мнагакротна выпрабавалі шмат у чым, які цяпер яшчэ больш дбалы ў вялікай надзеі на вас.
23
Што-ж да Ціта, дык гэта — мой таварыш і вам памочнік; а што да братоў нашых, дык яны пасланцы цэркваў, слава Хрыстовая.
24
Дык перад абліччам цэркваў пакажыце ім доказ любві вашай і (справядлівасьць) пахвальбы нашае вамі.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13