bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 5
2 Corinthians 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 6 →
1
Бо мы ведаем, што, калі зямны наш дом, хаціна, разваліцца, дык мы маем ад Бога будоўлю на нябёсах, дом нерукатворны, вечны.
2
Ад гэтага-ж мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашу будоўлю, што з нябёсаў.
3
Толькі-б нам, і апрануўшыся, не аказацца нагімі.
4
Бо мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, уздыхаем пад цяжырам, з якога ня хочам распрануцца, але адзецца, каб сьмяротнае жыцьцём было праглынена.
5
На гэтае самае і стварыў нас Бог і даў нам задатак Духа.
6
Дык мы заўсёды добрае мысьлі, ведаючы, што, жывучы ў целе, жывем па-за Госпадам, —
7
(бо ходзім вераю, а ня бачаньнем), —
8
дык будзьма добрае мысьлі і жадайма лепей жыць паза целам, ды жыць у Госпадзе.
9
Дзеля гэтага рупна стараемся, ці жывучы ў ім, ці па-за ім, быць Яму любымі;
10
бо ўсім нам трэба зьявіцца перад суд Хрыстовы, каб кожны атрымаў за тое, што ён рабіў целам, добрае, ці благое.
11
Дык, ведаючы страх Гасподні, мы пераконываем людзей, для Бога-ж мы адкрытыя; і спадзяюся, што адкрытыя і для вашых сумленьняў.
12
Бо мы не нанова прадстаўляем сябе вам, але даем спосаб хваліцца намі, каб мелі вы для тых, якія пахваляюцца абліччам, а ня сэрцам.
13
Калі-ж мы выходзім з сябе, дык дзеля Бога; калі-ж пры розуме, дык дзеля вас.
14
Бо любоў Хрыстова абыймае нас, што гэтак разважаем: калі адзін памер за ўсіх, то ўсе памерлі.
15
Ён-жа памер за ўсіх, каб жывыя ўжо не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Хто памер за іх і ўскрос.
16
Гэтак мы адгэтуль нікога ня ведаем у целе; калі-ж і ведалі ў целе Хрыста, дык цяпер ужо ня ведаем.
17
Дык хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось настала ўсё новае.
18
Усё-ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня,
19
бо Бог быў у Хрысьце, годзячы з Сабою сьвет, не залічаючы ім праступкаў іхніх і кладучы ў нас слова прымірэньня.
20
Дык мы — пасланцы за Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: пагадзіцеся з Богам.
21
Бо Таго, Хто грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцяй Божай.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13