bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 4
2 Corinthians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
1
Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, як памілаваныя, мы не слабеем,
2
але адракаемся тайных дзел сораму, ня ходзячы ў хітрасьці, ані падыходзячы слова Божае, а выяўленьнем праўды прадстаўляючы сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
3
Калі-ж і закрыта Эвангельле нашае, дык закрыта для пагібаючых,
4
для няверуючых, у якіх бог веку ґэтага асьляпіў думкі, каб ім не зазьяла сьвятло Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць абраз Бога нявідочнага.
5
Бо мы не аб сабе абвяшчаем, але аб Хрысьце Ісусе, Госпадзе; а мы —слугі вашыя дзеля Ісуса.
6
Бо Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, засьвяціў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня нас пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.
7
Скарб-жа гэты маем у гліняных начыньнях, каб паддастаткам было сілы Божае, а ня з нас:
8
мы ў-ва ўсім уцісканыя, ды ня сьцісьненыя; мы ў роспачы, ды не ў безнадзейнасьці;
9
нас перасьледуюць, але мы не пакінены; мы павалены, ды не пагібаем.
10
Заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў целе нашым.
11
Бо мы, жывыя, заўсёды на сьмерць выдаваны дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава выявілася ў сьмяротным целе нашым,
12
дык сьмерць дзее ў нас, а жыцьцё ў вас.
13
Але, маючы той самы дух веры, як напісана: Я верыў і дзеля гэтага гаварыў, і мы верым, дык і гаворым, (Псал. 115:1)
14
ведаючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Ісуса, ускрасіць праз Ісуса і нас ды з вамі паставіць.
15
Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі тым большую ўва многіх памнажала ўдзячнасьць на славу Божую.
16
Дзеля гэтага мы ня губляем надзеі; але, калі наш вонкавы чалавек і тлее, дык унутраны з дня на дзень абнаўляецца.
17
Бо цяперашняя лёгкасьць гора нашага церазмерна вытварае вагу славы вечнае для нас,
18
якія глядзім не на відочнае, але на нявідочнае: бо відочнае — часовае, а нявідочнае — вечнае.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13