bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 6
2 Corinthians 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 7 →
1
Мы-ж, як памочнікі, молім вас, каб ласка Божая не надарма была прынята вамі.
2
(Бо сказана: у час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня памог табе. Вось і цяпер час прыемны, вось цяпер дзень збаўленьня!) (Ісая 49:8)
3
Мы нікому не кладзем ніякага спаткненьня, каб ня было зьняважана служэньне.
4
Але ў-ва ўсім выяўляем сябе, як служкі Божыя, у вялікай цярплівасьці, у горы, у недастатках, у ўціску,
5
пад ударамі, у вастрогах, у выгнаньні, у працы, у чуваньні, у пастох,
6
у чыстасьці, у мудрасьці, у велічы душы, у дабраце, у Духу Сьвятым, у любві не« крывадушнай,
7
у слове праўды, у сіле Божай, з зброяй праўды ў правай і ў левай руцэ,
8
праз славу й ганьбу, заганы й пахвалы; нібы ашуканцы, ды справядлівыя,
9
як няведамыя, але пазнаваныя; як паміраючыя, ды вось жывем; як караныя, ды не забіваныя;
10
як засмучаныя, ды заўсёды вясёлыя; як жабракі, ды многіх збагачаючыя; як нічога ня маючыя, ды ўсім валадаючыя.
11
Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае расшырана.
12
Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна.
13
Дзеля гэткае-ж заплаты (кажу, як дзецям,) пашырцеся і вы.
14
Не хадзеце пад чужым ярмом з нявернымі; бо якая лучнасьць праведнасьці з беззаконьнем? Што супольнага ў сьвятла ды з цемраю?
15
Што за згода між Хрыстом і Вэліалам? Ці якая частка вернаму з няверным?
16
Дык якая супольнасьць храму Божаму з ідальскім? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: Пасялюся ў іх і хадзіць буду; і буду Богам іхнім, і яны народ Мне будуць. (Лев 25:16)
17
Дзеля гэтага выйдзіце спасярод іх і адлучыцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас; (Ісая 52:11)
18
I буду вам за Айца, і вы будзеце Мне за сыноў і дачок, — кажа Госпад Уседзяржыцель. (Ер. 3:19; Осія 1:11)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13