bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 9
2 Corinthians 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 10 →
1
Для мяне-ж лішне пісаць да вас аб служэньні сьвятым,
2
бо я ведаю вашу ахвоту, якой пахваляюся вамі перад Македонянамі, што Ахайя прыгатавана яшчэ з леташняга году; і рупнасьць ваша заахвоціла многіх.
3
Братоў жа я паслаў, каб маё хваленьне вас не аказалася дарэмным у гэтым выпадку, але каб вы, як я гаварыў, былі прыгатаваны,
4
каб, як прыдуць са мною Македоняне і знойдуць вас негатовымі, не асароміліся мы, — каб не сказаць: вы, — пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцяй.
5
Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абвешчаны наперад дар ваш быў прыгатаваны так, як дар, а не як прымус.
6
Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
7
Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто рады дае.
8
Бог-жа дуж узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб, заўседы і ў-ва ўсім маючы ўсякі дастатак, былі багаты на ўсякае добрае дзела,
9
(як напісана: Рассыпаў, раздаў убогім; праведнасьць яго астаецца навекі. (Пс 111:9)
10
А хто дае насеньне сеючаму, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць пасеў ваш, і павялічыць плады праведнасьці вашае),
11
каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчодрасьць, якая праз нас робіць падзяку Богу,
12
Бо ўпарадкаваньне служэньня гэтага ня толькі папаўняе тое, ў чым маюць недастатак сьвятыя, але і многімі дзякаваньнямі Богу багатае.
13
Бо праз выпрабаваньне служэньня гэтага яны славяць Бога за пакорнасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую лучнасьць з імі і з усімі
14
і моляцца за вас, прыхіляючыся да вас праз вялікую ласку Божую ў вас.
15
Падзяка Богу за дар Яго нявымоўны.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13