bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 13
2 Corinthians 13
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
1
Трэці гэта раз іду да вас: пры вуснах двух сьведкаў ці трох умацуецца кожнае слова. (Другазак 17:6)
2
Я папераджаў і папераджаю так, як быўшы ў вас другі раз; і цяпер, адсутны, пішу перш да саграшыўшых і ўсіх другіх, што, калі зноў прыду, не памілую.
3
Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы для вас, але дужы ў вас.
4
Бо хаця-ж Ён і раскрыжаваны ў бяссільлі, але жывы сілаю Божай; і мы таксама, хаця слабыя ў Ім, але будзем жывы з Ім сілаю Божаю ў вас.
5
Выпрабуйце самых сябе, ці вы ў веры? Самых сябе дазнавайце. Ці вы ня ведаеце самых сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы нягодныя.
6
Спадзяюся-ж, вы даведаецеся, што мы не нягодныя.
7
Малюся-ж Богу, каб вы не рабілі ніякага зла, не каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, мы-ж каб выдаваліся, як-быццам нягодныя.
8
Бо мы нічога ня можам супраць праўды, толькі за праўду
9
Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым вось і молімся, аб вашай дасканаласьці.
10
Дзеля гэтага я і пішу гэтае ў адсутнасьці, каб, прысутны, ня ўжыў срогасьці водле ўлады, якая дадзена мне Госпадам на будаваньне, а не на руйнаваньне.
11
Урэшце, браты, радуйцеся, рабецеся дасканалымі, пацяшайцеся, будзьце аднадумнымі, у згодзе, — і Бог любві і міру будзе з вамі.
12
Прывітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем. Вітаюць вас усе сьвятыя.
13
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў Божая і лучнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін. Да Карыньцянаў другое напісана з Філіпаў Македонскіх праз Ціта й Луку.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13