bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
2 Corinthians 12
2 Corinthians 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
1
Некарысна мне хваліцца; перайду-ж да відзежаў і адкрыцьцяў Гасподніх.
2
Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год назад (ці ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю; Бог ведае) падхоплены быў да трэцяга неба.
3
I ведаю гэткага чалавека (ці у целе, ці па-за целам, ня ведаю: Бог ведае),
4
што быў узяты ў рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалавеку нельга выгаварыць.
5
Гэтакім магу хваліцца; сабою-ж не пахвалюся, хіба толькі бяссільлем маім.
6
Калі-ж захачу хваліцца, ня буду дурным, бо скажу праўду; але я стрымліваюся, каб хто не падумаў аба мне балей, чым у-ва мне бачыць або чуе ад мяне.
7
I, каб я не вывышшаўся веліччу церазьмернай адкрыцьцяў, дадзена мне калючка ў цела, ангел шатанавы, каб зьняважаці мяне, каб я не вывышшаўся.
8
Тройчы маліў я Госпада аб ім, каб адступіўся ад мяне.
9
Але Госпад сказаў мне: даволі табе ласкі Маей, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб увайшла ў мяне сіла Хрыстовая.
10
Дзеля гэтага я добрае мысьлі і ў слабасьцях, у крыўдах, у недастатках, у перасьледаваньнях, у ўціску за Хрыста, бо, калі я слабы, тады дужы.
11
Я адурэў хвалячыся: вы мяне прымусілі. Бо трэба было, каб вамі быў хвалены, бо ні ў чым я ня горшы за найпершых Апосталаў, хаця я й нішто.
12
Знакі Апостала сталіся ў вас у ўсякім цярпеньні, знаменьнях, цудах і сілах.
13
Бо што ў вас, чым вы горшыя за другія Цэрквы? Хіба тое, што сам я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую крыўду.
14
Вось, трэці раз я гатоў ісьці да вас і ня буду цяжкім для вас, бо шукаю ня вашага, а вас. Бо ня дзеці мусяць зьбіраць багацьце для бацькоў, але бьцькі для дзяцей.
15
Я ахвотна буду траціць сваё і аддаваць сябе за душы вашыя, хоць, любячы вас балей, я менш карыстаюся вашай любоўю.
16
Няхай так, што сам я не абцяжаў вас; але, як хітрун, мо’ подступам браў з вас?
17
Ці-ж карыстаўся я чым ад вас праз некага з тых, каго пасылаў да вас?
18
Я папрасіў Ціта і паслаў з ім аднаго з братоў: ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым жа духу мы хадзілі? ня тымі-ж сьлядамі?
19
Ці мо’ ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце і ўсё, умілаваныя, дзеля вашага збудаваньня.
20
Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас ня гэткімі, як хачу, дый каб і вам не знайсьці мяне, якім ня хочаце: каб не (знайсьці ў вас) калатні, зайздрасьці, гневу, сварак, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,
21
каб, як ізноў прыду, не панізіў мяне Бог мой у вас, ды каб не аплаківаў я многіх, якія саграшылі раней і не пакаяліся, і ў нячыстасьці, і ў блудзе, і ў распусьце, якую рабілі.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13