bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 10
Romans 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
1
Браты! жаданьне майго сэрца і малітва да Бога аб Ізраілю на збаўленьне.
2
Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, ды не па розуму.
3
Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і стараючыся паставіць уласную праведнасьць, яны не пакарыліся праведнасьці Божай;
4
бо канец закону — Хрытос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.
5
Майсей піша аб праведнасьці, што ад закону: выпаўніўшы яго, чалавек жыць ім будзе. (Ляв 18:5)
6
А праведнасьць з веры гэтак кажа: не гавары ў сэрцы тваім: Хто ўзыйдзе на неба? — гэта ёсьць Хрыста зьвясьці ўніз; (Другаз. 30:12)
7
або: хто зыйдзе ў бяздоньне? — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых узьвясьці ўверх. (Другазак. 30:13)
8
Але што кажа Пісаньне? Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім,— гэта ёсьць слова веры, якое абвяшчаем, (Другаз. 30:14)
9
каб ты, як вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім верыць, што Бог ускрасіў яго з мёртвых, быў бы спасён,
10
бо сэрцам верыцца дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаецца дзеля збаўленьня.
11
Бо Пісаньне кажа: Кожын, хто веруе ў Яго, ня будзе асаромлены. (Ісая 28:16)
12
Тут няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён Госпад усіх, багаты для ўсіх, што клічуць Яго.
13
Бо кожын, хто пакліча імя Госпада, спасён будзе. (Іяіль 2:32)
14
Але як клікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? Як верыць у Таго, аб Кім ня чулі? Як чуць без абвяшчаючага?
15
I як абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Водле напісанага: Як прыгожыя ногі абвяшчаючага мір, прапаведываючага добрае! (Ісая 52:7)
16
Але ня ўсе паслухалі Эвангельля, бо Ісая кажа: Госпадзе! Хто паверыў чутаму ад нас?. (Ісая 53:1)
17
Дык вера ад слуханьня, а слуханьне ад слова Божага.
18
Але кажу: ці-ж яны ня чулі? Наадварот: на ўсю зямлю разыйшоўся голас іх, і да межаў сусьвету словы іх. (Псал 18:5)
19
Але кажу: ці-ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: я збуджу ў вас рупнасьць не праз народ, узлую вас праз народ бязглузды. (Другазак 32:21)
20
А Ісая адважыўся ды кажа: Мяне знайшлі тыя, што ня шукалі, абявіўся Я тым, што ня пыталіся Мяне. (Ісая 65:1)
21
Да Ізраіля-ж кажа: увесь дзень працягваў я рукі Мае да народу непаслухмянага і ўпартага. (Ісая 65:2)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16