bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 2
Romans 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
1
Дык няма выбачэньня табе, кожны чалавеча, каторы асуджаеш; бо, чым судзіш другога, асуджаеш сябе: бо робіш тое самае, асуджаючы.
2
А мы ведаем, што запраўды суд Божы на тых, што гэткае робяць.
3
Няўжо-ж думаеш ты, чалавеча, што ўцячэш ад суда Божага, асуджаючы тых, якія гэткае робяць, ды сам робячы тое-ж?
4
Або багацьцем дабраты, лагоднасьці і доўгацярплівасьці Божае пагарджаеш, не разумеючы, што дабрата Божая вядзе цябе да пакаяньня?
5
Але, праз упартасьць тваю і нераскаянае сэрца, ты сам сабе зьбіраеш гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суда ад Бога,
6
Які уздасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:
7
тым, што сталасьцяй у добрым дзеле шукаюць славы, чэсьці й нятленнасьці, — вечнае жыцьцё;
8
а тым, што ўпіраюцца і не пакараюцца праўдзе, але аддаюцца няпраўдзе, —ярасьць і гнеў.
9
Сум і уціск кожнай душы чалавека, каторы робіць благое, перш Юдэя, дый Грэка!
10
Слава-ж і чэсьць і мір усякаму, хто робіць дабро, перш Юдэю, дый Грэку!
11
Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
12
Якія без закону саграшылі, без закону й загінуць, а тыя, якія ў законе саграшылі, законам засуджаны будуць
13
(бо ня тыя, што слухаюць закон, праведныя перад Богам, але тыя, што выпаўняюць, апраўданы будуць;
14
бо, калі пагане, ня маючы закону, па прыродзе робяць законнае, то, ня маючы закону, яны самі сабе закон:
15
яны паказваюць дзела закону, у сэрцах у іх напісанае, аб чым сьведчыць сумленьне іх і думкі іх, то абвінавачваючыя, то апраўдываючыя адна адну) —
16
у дзень, калі Бог судзіць будзе тайныя ўчынкі людзей, водле дабравешчаньня майго, праз Ісуса Хрыста.
17
Вось ты завешся Юдэем і супакойваеш сябе законам, і хвалішся Богам,
18
і ведаеш волю Яго, і разумееш лепшае, навучаючыся з закону,
19
і пэўны аб сабе, што ты павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў цемры,
20
настаўнік няветных, вучыцель малалетніх, маючы ў законе прыклад веданьня і праўды:
21
як жа ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога?
22
Навучаючы ня красьці, крадзеш? кажучы: не займайся распустай, — сам распусны. Брыдзячыся ідаламі, сьвятое крадзеш?
23
Хвалішся законам, а пераступаньнем закону Бога зьнявяжаеш?
24
Бо праз вас імя Божае зьняважаецца ў паганаў, як напісана. (Ісая 52:5; Езэк. 36:20)
25
Абразаньне карысна, калі выпаўняеш закон; а калі ты праступнік закону, то абрэзаньне твае сталася неабрэзаньнем.
26
Дык, калі неабрэзаны выпаўняе пастановы закону, то ці не залічыцца яму яго неабрэзаньне за абрэзаньне?
27
I неабрэзаны па прыродзе, выпаўняючы закон, ці не асудзіць цябе, праступніка закону пры пісаньні і абрэзаньні?
28
Бо ня той Юдэй, хто (гэтакі) напаказ, і ня тое абрэзаньне, якое напаказ на целе;
29
але хто ўнутры Юдэй, і абрэзаньне ў сэрцы, па духу, а не па напісаньні; яму й пахвала не ад людзей, але ад Бога.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16