bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 12
Romans 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
1
Вось-жа вельмі прашу вас, браты, праз міласэрдзе Божае, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, угодную Богу, на разумнае служэньне вашае,
2
і не датарноўвайцеся да веку гэтага, але пераабражайцеся абнаўленьнем розуму вашага, каб вам пазнаваць, што ёсьць Воля Божая, добрая, угодная і дасканалая.
3
Бо кажу праз дадзеную мне ласку кожнаму сярод вас: ня думайце аб сабе больш, чым трэба думаць, але думайце мудра, як Бог кожнага мерай веры надзяліў.
4
Бо, як у адным целе ў нас многа членаў, але ня ўсе члены маюць тую-ж работу,
5
гэтак мы многія складаем адно цела ў Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго члены.
6
Калі-ж па данай нам ласцы маем розныя здольнасьці, дык, калі прароцтва, прароч па меры веры;
7
калі служэньне, служы; калі навучаеш, вучы;
8
калі напамінаеш, напамінай; калі раздаеш, дык у прастаце; калі пастаўлены над другімі, старшынствуй у шчырасьці; калі міласэрны, дык у радасьці.
9
Любоў няхай будзе ў вас некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.
10
Братняй любоўю адзін да аднаго пяшчотныя, у пашане адзін аднаго апераджайце;
11
у рупнасьці не слабейце; духам палайце; Госпаду служыце.
12
Пацяшайцеся надзеяй; у горы будзьце цярплівымі, у малітве сталымі;
13
у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; рупліва прымайце падарожных;
14
багаслаўце тых, каторыя вас перасьледуюць; багаслаўце, а не кляніце.
15
Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
16
Будзьце аднадумныя між сабою; ня думайце зашмат аб сабе, але да пакорных прыхіляйцеся. Ня будзьце мудрымі самі праз сябе.
17
Нікому не адплачвайце злом за зло, але старайцеся аб добрае перад усімі людзьмі.
18
Калі магчыма з вашага боку, будзьце ў згодзе з усімі людзьмі.
19
Ня мсьціце за сябе, умілаваныя, але дайце месца (Божаму) гневу. Бо напісана: Мне помста, Я аддам! кажа Госпад. (Другазак 32:35)
20
Дык, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі піць хоча, напаі яго: бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугальле гарачае. Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром. (Прып 25:21-22)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16