bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 5
Romans 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
1
Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
2
праз Якога й дасталі мы вераю доступ да тае ласкі, у якой стаімо і хвіалімся надзеяй славы Божай.
3
Дый не адным тым, але хвалімся й горам, ведаючы, што гора робіць цярплівасьць,
4
цярплівасьць жа дасьведчаньне, дасьведчаньне надзею,
5
а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрны нашыя Духам сьвятым, які нам даны.
6
Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у азначаны час памёр за бязбожных.
7
Бо ці-ж памрэ хто за праведнага? Хіба за дабрачынцу мо хто й наважыцца памерці.
8
Але Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі,
9
дык тым балей цяпер, калі мы апраўданы Крывёю Яго, збаўлены будзем праз Яго ад гневу.
10
Бо, калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, дык шмат балей, пагадзіўшыся, уратуемся ў жыцьці Ягоным.
11
Дый не адно гэтае, але й хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі сягоньня прымірэньне.
12
Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека ўвайшоў у сьвет грэх і праз грэх — сьмерць, гэтак і сьмерць перайшла праз усіх людзей, бо ў ім усе саграшылі.
13
Бо і да закону грэх быў на сьвеце; але грэх не залічаецца, калі няма закону.
14
Аднак, сьмерць панавала ад Адама да Майсея і над тымі, што не саграшылі падобна праступку Адама, які ёсьць узор будучага.
15
Але ня гэтак, як праступак, і дар з ласкі. Бо, калі цераз праступак аднаго памерлі многія, дык шмат балей ласка Божая, ды з ласкі аднаго чалавека, Ісуса Хрыста, хватае для многіх.
16
I дар не як за аднаго саграшыўшага; бо суд за адзін праступак на асуджэньне, а з ласкі на апраўданьне ад многіх.
17
Бо калі ад праступку аднаго сьмерць запанавала праз аднаго, дык шмат балей прымаючыя церазмернасьць ласкі і дар праведнасьці панаваць будуць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.
18
Дык вось, як цераз праступак аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак цераз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.
19
Бо, як непаслухмянасьцяй аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і паслухмянасьцяй аднаго многія зробяцца праведнымі.
20
Закон жа прыйшоў пасьля і такім чынам памножыўся праступак. А калі памножыўся грэх, церазмерна памножылася ласка,
21
каб, як грэх панаваў у сьмерці, так і ласка запанавала праз праведнасьць на жыцьцё вечнае, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16