bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 16
Romans 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
1
Даручаю-ж вам Фіву, сястру нашу, слугу кенхрэйскае царквы,
2
каб прынялі яе ў Госпадзе, як прыстойна сьвятым, і памаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была заступніцай многім дый мне самому.
3
Прывітайце Прыскіллу й Акілу, супрацоўнікаў маіх, у Хрысьце Ісусе, —
4
(якія галаву сваю пакладалі за маю душу, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў), — і царкву, што ў іх доме.
5
Прывітайце ўмілаванага майго Эпэнэта, які ёсьць зачаткам Ахайі для Хрыста.
6
Прывітайце Марыю, якая шмат працавала для нас.
7
Прывітайце Андроніка і Юнія, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія ўславіліся між апосталамі і перш за мяне ўверавалі ў Хрыста.
8
Прывітайце Амплія, любага мне ў Госпадзе.
9
Прывітайце Урбана, сунрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, любага мне.
10
Прывітайце Апэлеса, дазнанага ў Хрысьце. Прывітайце Арыстабулявых.
11
Прывітайце Ірадыена, сваяка майго. Прывітайце з Наркізавых тых, што ў Госпадзе.
12
Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат папрацавала ў Госпадзе.
13
Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, ды матку яго і маю.
14
Прывітайце Асінкрыта, Флягонта, Ерма, Патрова, Ермія ды іншых з імі братоў.
15
Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх з імі сьвятых.
16
Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас Хрыстовыя цэрквы.
17
Малю вас, браты, сьцеражыцеся тых, што робяць нязгоду і спакусы супраць навукі, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх;
18
бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, а свайму чэраву, ды ласкавасьцяй і красамоўствам зводзяць сэрцы прастадушных.
19
Бо-ж вашая паслухмянасьць веры ведама ўсім; дзеля гэтага я цешуся з вас, але жадаю, каб вы былі мудрыя на дабро і няпрыступныя на зло.
20
Бог жа міру неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін.
21
Вітаюць вас Цімох, супрацоўнік мой, ды Лукій, Язон і Сасіпатр, сваякі маі.
22
Вітаю вас у Госпадзе і я, Тэртый, што пісаў гэтае пасланьне.
23
Вітае вас Гаій, гасьцінны для падарожных, для мяне і для ўсяе царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік мескі, і брат Кварт.
24
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.
25
Таму-ж, хто можа вас умацаваць водле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, водле адкрыцьця тайны, што ад вякоў была ўмаўчана, прарочыя пісаньні, па загаду адвечнага Бога, на послух веры абвешчана ўсім народам, —
26
***
27
Адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста, Яму навекі хвала. Амін.
28
Пісана да Рымлянаў з Карынту цераз Фіву, служку
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16