bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 7
Romans 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
1
Ці-ж вы ня ведаеце, браты (бо кажу да ведаючых закон), што закон мае ўладу над чалавекам, пакуль той жыве?
2
Замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, яна звальняецца ад мужа.
3
Дзеля гэтага, калі пры жывым мужу будзе другога, блудніцай называцца будзе; калі-ж памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе блудніцай, выйшаўшы за другога мужа.
4
Гэтак і вы, браты маі, памерлі для закону праз Цела Хрыстовае, каб належаць другому, уваскросшаму з мёртвых, каб прынасіць плод Богу.
5
Бо, калі мы былі ў целе, тады юрлівасьць грахоўная, што праз закон, дзеяла ў членах вашых, каб даваць плод сьмерці;
6
цяпер жа, памершы для закону, якім былі зьвязаны, мы вызваліліся ад яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а не па старой літары.
7
Што-ж скажам? Закон — грэх? Няхай ня станецца! але я не пазнаў грэху, толькі праз закон, бо я ня ведаў-бы й пажаданьня, калі-б закон не гаварыў: не пажадай. (Вых 20:16-17)
8
Але грэх, які ўзяўся праз запаведзь, выклікаў у мяне ўсякае пажаданьне; бо без закону грэх мёртвы.
9
Я жыў калісь без закону; але, калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
10
а я памёр; і мной было знойдзена, што запаведзь, якая на жыцьцё, яна на сьмерць,
11
бо грэх, які ўзяўся праз запаведзь, зьвёў мяне і забіў ею;
12
дзеля гэтага закон сьвят, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.
13
Дык няўжо-ж добрае сталася мне сьмерцяй? Няхай ня станецца! Але грэх, каб зьявіўся грэхам, праз добрае робіць мне сьмерць, каб грэх быў пераз меру грэшным праз запаведзь.
14
Бо мы ведаем, што закон духоўны, а я цялесны, адданы пад грэх.
15
Бо не разумею, што роблю, бо ня тое роблю, што хачу, але, што ненавіджу, тое роблю.
16
Калі-ж роблю тое, чаго не хачу, то згаджаюся з законам, што ён добры,
17
і цяперака ўжо ня я роблю, але грэх, што жыве ў-ва мне.
18
Бо ведаю, што ня жыве ў-ва мне (гэта ёсьць у целе маім) добрае; бо жаданьне ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.
19
Бо добрага, што хачу, ня роблю, а благое, якога не хачу, роблю.
20
Калі-ж роблю тое, чаго не хачу, ужо ня я роблю гэта, але грэх, што жыве ў-ва мне.
21
I вось я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ляжыць прада мною благое.
22
Бо, водле нутранога чалавека, знаходжу здаваленьне ў законе Божым;
23
але ў членах маіх бачу другі закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мяне рабом закону грэху, які ёсьць у членах маіх.
24
Нешчасьлівы я чалавек! Хто вызваліць мяне ад гэтага цела сьмерці?
25
Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык жа сам я розумам маім служу закону Божаму, а целам закону грэху.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16